Ізатоп
З Вікіпедыя.
Разнавіднасць хімічнага элемента, якая адрозніваюцца ад іншага ізатопа масай атамаў па прычыне рознай колькасці нейтронаў у ядры (пры аднолькавай колькасці пратонаў).
Сукупны лік пратонаў Z і нейтронаў N у ядры (абагульняючая назва – нуклоны): А = Z + N вызначае масу ядра і цэлага атама. А завецца масавым лікам атама. Масавы лік ізатопа запісваецца зверху злева перад хімічным сімвалам элемента, або пасля яго назвы: гелій-3, гелій-4 і да т. п.
Колькасць нейтронаў N у ядры атама з фіксаваным Z можа розніцца, але ў пэўных межах, ад чаго залежыць стабільнасць ці нестабільнасць ядра, тып радыёактыўнага распаду, спін, магнітны дыпольны мамент, электрычны квадрупольны мамент ядра і некаторыя іншыя яго ўласцівасці. Таму ізатопы розняцца па фізічных уласцівасцях. Хімічныя ўласцівасці атамаў вызначаюцца зарадам ядра, ды амаль не залежаць ад яго масы. Таму, ізатопы маюць ідэнтычныя хімічныя ўласцівасці.
Адрозніваюць стабільныя ізатопы, ядры якіх існуюць нязменнымі доўгі час, і нестабільныя – радыёактыўныя, якія ператвараюцца ў іншыя элементы ў працэсах радыёактыўнага распаду. Значныя адрозненні ў колькасці стабільных ізатопаў у розных хімічных элементаў абумоўленыя складанасцю залежнасці паміж энергіяй сувязі ядра і колькасцю ў ім пратонаў і нейтронаў.
Элементы з няцотнымі Z маюць ня больш за два стабільныя ізатопы. Большасць элементаў з цотным Z мае некалькі стабільных ізатопаў. Наибольш ізатопаў (10) мае волава, 9 — ксенон, 8 — кадмій и тэлур. Шмат элементаў мае 7 ізатопаў. Ядры стабільных ізатопаў і радыёактыўных ізатопаў, устойлівых да бэта-распаду, утрымліваюць на кожны пратон ня менш аднаго нейтрона (выключэнне — 1H и 3He). Пры павелічэнні зарада ядра суадносіны нейтронаў і пратонаў мяняюцца і дасягаюць 1,6 для урана і трансуранідаў.