Вуглярод
З Вікіпедыя.
Вуглярод (лац.: Carboneum) C — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 6 неметал.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Вуглярод – адзін з найбольш распаўсюджаных элементаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінералаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). У атмасферы знаходзіцца ў выглядзе дыаксіду вугляроду CO2. Злучэнні вугляроду – асноўная састаўная частка тканак раслін і жывёл. Валентнасць В. ў большасці злучэнняў роўная 4.
[правіць] Прымяненне
Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасці алмазных інструментаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лакафарбавай прамысловасці, металургіі.