Хабараўскі край
З Вікіпедыя.
|
|||
Афіцыйная мова | руская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Край | ||
Федеральная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Эканамічная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Сталіца | Хабараўск | ||
Губернатар | Віктар Ішаеў | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
3 месца 788 600 км2 |
||
Насельніцтва - Усяго (2005) - Шчыльнасьць |
35 месца 1 436 570 1,7/км² |
||
Аўтамабільны код | 27 | ||
Часавы пояс | UTC+10 |
ХАБАРАЎСКІ КРАЙ, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Далёкім Усходзе. Хабараўскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга краю на Хабараўскі і Прыморскі краі». Край займае тэрыторыю плошчай 788 600 км² — 3-е месца сярод суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Насельніцтва края — каля 1 420 200 чалавек (2005). У гарадах жыве 80,6% насельніцтва. Па нацыянальнай прыналежнасці 89,82% рускія, 3,38% украінцы, 0,77% нанайцы, 0,76% татары, 0,66% карэйцы, 0,62% беларусы, 0,32% эвенкі. З другіх карэнных народаў можна адзначыць: ульчы 2 718 чалавек, ніўхі 2 452; якуты 1 454; эвены 1 272; удагейцы 613, негідальцы 505, арочы 426 і некаторыя іншыя.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Хабараўск (579 000 чалавек (2005)).
Хабараўскі край уключае ў сябе 2 гарадскіх акругі і 17 муніцыпальных раёнаў, на тэрыторыі якіх размяшчаюцца 29 гарадскіх паселішчаў і 188 сельскіх паселішчаў. Буйнейшыя гарады Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры, Амурск, Савецкая Гавань, Нікалаеўск-на-Амуры.