Горад Хабараўск
З Вікіпедыя.
Хабараўск, горад у Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Хабараўскага краю.
Насельніцтва 579,0 тыс. чал. (2005). Плошча горада — 37,2 тыс. га.
Горад быў заснаваны ў 1858 годзе як вайсковы пост Хабароўка, названы ў гонар рускага землепраходца XVII стагоддзя Ерафея Хабарава. З 1880 горад Хабароўка, адміністрацыйны цэнтр Прыморскай вобласці, з 1884 — адміністрацыйны цэнтр Прыамурскага генерал-губернатарства. У Хабараўск пераназваны ў 1893.