Тамбоўская вобласць
З Вікіпедыя.
|
|||
Афіцыйная мова | руская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
Федеральная акруга | Цэнтральная | ||
Эканамічная акруга | Цэнтральна-Чарназёмная | ||
Сталіца | Тамбоў | ||
Губернатар | Алег Бецін | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
66 месца 34 462 км2 |
||
Насельніцтва - Усяго (2006) - Шчыльнасьць |
46 месца 1 130 352 32,8/км² |
||
Аўтамабільны код | 68 | ||
Часавы пояс | MSK |
ТАМБОЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр Тамбоў. Створана 27 верасня 1937 года.
[правіць] Геаграфічны агляд
Тамбоўская вобласць ляжыць у паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окска-Данской нізіны. Плошча тэрыторыі — 34,5 тыс. км². У асноўным гэта нізінная раўніна з вышынёй парадку 150 м над узроўнем мора.
Вобласць займае цэнтральную частку Окска-Данской (Тамбоўскай) раўніны (вышыня да 219 м). Рэльеф палогахвалісты, раздзелены балкамі і ярамі.
Карысныя выкапні: радовішча «Цэнтральнае» 887 млн. м³ ільменіт—руціл—цырконіевых пяскоў з 4 % утрыманнем металаў і магчыма прамысловым утрыманнем золата каля сяла Нікольскае Расказаўскага раёна Фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя фарбы, торф. Найболей вядомыя радовішчы пяску — Тамбоўскае, Полкаўскае.
Па тэрыторыі вобласці працякае каля 1400 рэк, рэчак і ручаяў. Найболей значныя рэкі — Цна (басейн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басейн Дона). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама парадку 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб'ёмам вады 534,5 млн м3.
Тамбоўская вобласць размешчаная ў зоне лесастэпу. Глебы — чарназёмы тыповыя магутныя, на поўначы — шэрыя лясныя глебы. Па далінах і балках — лугово-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Лясы (асноўныя пароды — хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна) займаюць каля 1/10 тэрыторыі. Захаваліся заяц-русак, лісіца, харок, грызуны. На тэрыторыі Тамбоўскай вобласці — Варонінскі запаведнік.
[правіць] Насельніцтва
Насельніцтва вобласці — 1130,4 тыс. чал. (2006) (1144.8 — 2005) . Шчыльнасць насельніцтва: 32,8 чал./км² (2006) (33,4 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 57,6 % (2006) (57,5 % — 2005). Насельніцтва практычна монанацыянальна: большасць рускія (96,5%).
Вобласць падзяляецца на 23 раёна, буйнейшый гарады - Тамбоў, Мічурынск, Расказава, Маршанск.