Прыморскі край
З Вікіпедыя.
|
|||
Афіцыйная мова | руская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Край | ||
Федеральная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Эканамічная акруга | Далёкаўсходняя | ||
Сталіца | Уладзівасток | ||
Губернатар | Сяргей Даркін | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
23 месца 165 900 км2 |
||
Насельніцтва - Усяго (2005) - Шчыльнасьць |
26 месца 2 071 210 12,5/км² |
||
Аўтамабільны код | 25, 125 | ||
Часавы пояс | UTC+10 |
ПРЫМОРСКІ КРАЙ (рус. Приморский край), суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Далёкім Усходзе. Прыморскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга краю на Хабараўскі і Прыморскі краі».
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй часткіцы Расійскай Федэрацыі. На поўначы мяжуе з Хабараўскім краем, на захадзе з КНР, на паўднёва-захадзе з КНДР, з поўдня і ўсходу абмываецца Японскім морам.
Плошча Прыморскага краю складае 165,9 тыс. км². Насельніцтва — 2035,8 тысяч чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 12,3 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 %. Па нацыянальнай прыналежнасці 89,89% рускія, 4,54% украінцы, 0,86% карэйцы, 0,70% татары, 0,56% беларусы.
Адміністратыўны цэнтр — горад Уладзівасток. Буйнейшыя гарады Уладзівасток, Находка, Усурыйск, Арцём. Перасяленцамі з Беларусі заснаваны населеныя пункты Церахоўка і Рэчыца ў гонар аднаіменных населеных пунктаў Беларусі.