Тульская вобласць
З Вікіпедыя.
|
|||
Афіцыйная мова | руская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
Федеральная акруга | Цэнтральная | ||
Эканамічная акруга | Цэнтральная | ||
Сталіца | Тула | ||
Губернатар | Вячаслаў Дудука | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
73 месца 25 679 км2 |
||
Насельніцтва - Усяго (2006) - Шчыльнасьць |
26 месца 1580,5 тыс. 61,5/км² |
||
Аўтамабільны код | 71 | ||
Часавы пояс | MSK |
ТУЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр Тула. Створана 26 верасня 1937 года.
Вобласць размешчана ў цэнтры Усходне-Еўрапейскай (Рускай) раўніны, займаючы паўночна-усходнюю частку Сярэднерускага узвышшы (вышыні да 293 м), у межах стэпавай і лесастэпавы зон і мяжуе на поўначы і паўночным усходзе — з Маскоўскай, на ўсходзе — з Разанскай, на паўднёвым усходзе і поўдні — з Ліпецкай, на поўдні і паўднёва-захадзе — з Арлоўскай, на захадзе і поўнача-захадзе — з Калужскай абласцямі. Працягласць тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень — 200 км, з захаду на ўсход — 190 км. Тульская вобласць займае плошчу 25,7 тыс. км² (0,15 працэнта тэрыторыі Расіі).
Насельніцтва вобласці — 1580,5 тыс. чал. (2006) (1621,9 — 2005; 1740,4 — 2000). Шчыльнасць насельніцтва — 61,5 чал./км² (63,1 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва — 80,0 % (2006) (81,9 % — 2005). Нацыянальны склад: рускія (95,2%), украінцы (1,3 %), татары (0,5 %) і інш.
Вобласць падзяляецца на 23 раёна, буйнейшый гарады - Тула, Навамаскоўск, Данской, Алексін.