Валагодская вобласць
З Вікіпедыя.
|
|||
Афіцыйная мова | руская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
Федеральная акруга | Паўночна-Заходняя | ||
Эканамічная акруга | Паўночная | ||
Сталіца | Волагда | ||
Губернатар | Нікалай Ціхаміраў | ||
Плошча - Усяго - % Вада |
27 месца 145 700 км2 |
||
Насельніцтва - Усяго (2006) - Шчыльнасьць |
42 месца 1 245 500 8,5/км² |
||
Аўтамабільны код | 35 | ||
Часавы пояс | UTC+3 |
ВАЛАГОДСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на паўночным захадзе еўрапейскай часцы краіны. Утворана 22 кастрычніка 1932 года.
Падзяляецца на 20 раёнаў. Адміністратыўны цэнтр вобласці — горад Волагда, буйнейшы па насельніцтву — горад Чарапавец. Вобласць падзяляецца на 2 гарадскіх раёна (Волагда і Чарапавец) і 26 муніцыпальных раёнаў.
Валагодская вобласць знаходзіцца на першым месцы сярод іншых расійскіх рэгіёнаў па долі рускага насельніцтва ў рэгіёне (96,56 %), трошкі апярэджваючы Тамбоўскую (96,47 %) і Бранскую (96,34 %) вобласці; і на трэцім месцы пасля Бранскай і Архангельскай абласцей па долі ўсходнеславянскага насельніцтва (Бранская — 98,37 %, Архангельская — 98,03 %, Валагодская — 97,92 %). Нацыянальны склад (2002): Рускія — 96,56 %, украінцы — 0,97 %, асобы, якія не ўказалі нацыянальнасць — 0,45 %, беларусы — 0,39 %, азербайджанцы — 0,21 %, армяне — 0,17 %, цыгане — 0,16 %, а таксама 1857 татараў, 987 грузін, 955 немцаў, 439 яўрэяў, 426 вепсаў, 320 чачэнцаў, 250 в'етнамцаў.