Паўночная Ірландыя
З Вікіпедыя.
Паўночная Ірландыя (англ.: Northern Ireland, Шаблон:Lang-ga, ольстэрск. шатл. Norlin Airlann) — адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, размешчаная ў паўночна ўсходняй частцы вострава Ірландыя. Сталіца і найбуйны горад — Белфаст. У адміністрацыйным стаўленні падзеленая (з 1975) на 6 графстваў (англ.: counties).
[правіць] Геаграфія
У цэнтральнай частцы размешчана возера Лох-Ёй, найбуйнае ў Вялікабрытаніі (392 км²). Другая па велічыні сістэма азёр — Верхняе і Ніжняе Лох-Эрн на паўднёвым захадзе Паўночнай Ірландыі. Паміж гэтымі азёрамі знаходзіцца раўнінная частка Паўночнай Ірландыі, а паўночны ўсход, паўднёвы ўсход і захад яе тэрыторыі займаюць горы. Найвышэйшая кропка Паўночнай Ірландыі — Сліў Донард англ.: Slieve Donard у гарах Морн (вышыня 848 м).
[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне
Адміністрацыйна Паўночная Ірландыя падзеленая на 6 графстваў і 26 раёнаў. Востраў Ірландыя лічыцца падзеленым на чатыры гістарычных вобласці — Ольстэр, Манстэр, Лейнстэр і Конахт. Шэсць графстваў Паўночнай Ірландыі ўваходзяць у склад Ольстэра. Тры графствы Ольстэра — Донегал, Каван і Монаган — уваходзяць у склад Ірландскай Рэспублікі.