See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ледавік — Вікіпедыя

Ледавік

З Вікіпедыя.

Ледавік «Перыта Марэна» ў нацыянальным парку «Ледавікі» ў Аргентынскай Патагоніі
Ледавік «Перыта Марэна» ў нацыянальным парку «Ледавікі» ў Аргентынскай Патагоніі

ледаві́к, натуральнае намнажэнне (скопішча) лёду на зямной паверхні, якое валодае самастойным рухам.

Сучасныя ледавікі Зямлі займаюць плошчу 16 млн.км² (~11% сушы), маюць сумарны аб'ём 30 млн.км³ (98,5% прэснага лёду на Зямлі). Найбольш распаўсюджаныя ў палярных шыротах, асноўныя раёны іх скопішча: Антарктыда, Грэнландыя, Арктычныя астравы, некаторыя горныя раёны за межамі Арктыкі і Антарктыкі.

У антрапагене тэрыторыю Беларусі 5 разоў поўнасцю ці часткова пакрывалі ледавікі, якія насоўваліся са Скандынаўскага і Кольскага паўвостраваў.

Адрозніваюць ледавікі покрыўныя (ці мацерыковыя) і горныя (або сцёку); зледзяненні — сучаснае і старажытнае.

[правіць] Утварэнне і рух ледавіка

Ледавік утвараецца з цвёрдых атмасферных ападкаў (снегу) вышэй за снегавую лінію, дзе выпадзенне снегу за доўгі час перавышае яго раставанне і выпарэнне (вобласць жыўлення або акумуляцыі ледавіка) і рухаецца ўніз па нахіле паверхні (вобласць сцёку або абляцыі або ледавіковы язык), дзе адбываецца раставанне і механічная разгрузка ледавіка. Часта горныя ледавікі пачынаюцца з паніжэнняў рэльефу — ледавіковых цыркаў-караў.

У вобласці жыўлення пачатковае снегавое покрыва спачатку ператвараецца ў фірн, а потым у ледавіковы лёд.

Пры нарастанні ціску лядовай тоўшчы пачынаецца рух лёду. Звычайная хуткасць руху ледавіка — дзясяткі і першыя сотні метраў за год, асобных ледавікоў Грэнландыі — 20—40 м за суткі; пры катастрафічных зрухах да 100 м за суткі (ледавік Мядзведжы на Паміры, 1953).

Пры руху ледавікі выходзяць ніжэй снегавай мяжы ў вобласць абляцыі (лац. ablatio — адыманне, знос), дзе адбываецца паступовае памяншэнне масы ледавіка шляхам раставання, выпарэння і механічнага разбурэння. У залежнасці ад зменлівых у часе суадносін акумуляцыі і абляцыі адбываецца асцыляцыя (лат. oscillatio — ваганне) краю ледавіка. У выпадку істотнага ўзмацнення жыўлення і перавышэння яго над раставаннем, край ледавіка прасоўваецца наперад — ледавік наступае, пры зваротных суадносінах ледавік адыходзіць. Часам працэс пасоўвання ледавіка адбываецца вельмі хутка, ледавік пульсуе. Пры сталых суадносінах сілкавання і абляцыі край ледавіка займае стацыянарнае становішча.

Сваім рухам ледавікі апрацоўваюць схілы і ледавіковае ложа (трог), паліруюць і шліфуюць скалы, адшчапляюць і пераносяць глыбы і абломкі горных парод на вялікую адлегласць (адорвень, валун, марэна).

Мацерыковыя ледавікі палярных і субпалярных раёнаў, якія спускаюцца сваімі языкамі ў мора, даюць пачатак айсбергам.

[правіць] Крыніцы

  • Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.147.
  • Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8. C.173,174.

[правіць] У Сеціве

Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -