Бор, хімічны элемент
З Вікіпедыя.
Бор (лац.: Borum) B — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 5.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Шырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў з кіслародам: борная кіслата (мінерал сасалін), бура (тынкал) і інш. Радовішчы ў Італіі, Германіі, Казахстане, ЗША (Каліфорнія).
[правіць] Прымяненне
У злучэннях з металамі ўтварае звышцвёрдыя, гарачатрывалыя сплавы. Сінтэтычныя алмазы. Рэгуляцыйныя стрыжні для атамных рэактараў (паглынае нейтроны, якія выклікаюць ланцуговую рэакцыю дзялення ўрану).
Мікраэлемент. Уносіцца ў глебу як мікраўгнаенне.