3 жніўня
З Вікіпедыя.
3 жніўня - дзвесце пятнаццаты (дзвесце шаснаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1427: Вялікі князь цвярскі Барыс заключыў з Вітаўтам дагавор "быть за одно".
- 1569: Герцагства Курляндскае і Земгальскае разам з Інфлянтамі абвешчаны васаламі Рэчы Паспалітай.
- 1678: Паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй заключаны дагавор аб працяге на 13 гадоў Андрусаўскага перамір'я, наўзамен Кіева Рэчы Паспалітай пераданыя Веліж, Себеж і Невель.
- 1940: Літва далучана да СССР.
- 1943: Пачалася буйная партызанская аперацыя "Рэйкавая вайна", за першую ноч аперацыі ўзарвана 42 тыс. рэек.
- 2004: Пастановай СМ РБ № 939 г.п. Тураў нададзены статус горада.
[правіць] Нарадзіліся
- 1899: Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, сябра Беларускага навуковага таварыства, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 20.8.1991)
- 1984: Аляксандр Музыкантаў, беларускі піяніст
[правіць] Памерлі
- 1615: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, кальвініст, аўтар кнігі "Гіпіка" (1603) (нар. 2.3.1562)
- 1971: Янка Маўр, беларускі пісьменнік (нар. 10.5.1883)