See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Шчупак звычайны — Вікіпедыя

Шчупак звычайны

З Вікіпедыя.

?
Шчупак звычайны
Шчупак звычайны
Шчупак звычайны
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Від: Шчупак звычайны
Лацінская назва: Esox lucius

 Шчупак звычайны на ВікіВідах

ШЧУПАК ЗВЫЧАЙНЫ (лац.: Esox lucius) — рыба сямейства шчупаковых. Пашыраны ў прэсных водах Еўразіі i Паўночнай Амерыкі. Жыве звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зараснiках, у непраточных цi слабапраточных водах. На Беларусi трапляецца паўсюдна.

Даўжыня да 1,5 м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м i 8 кг). Цела тарпедападобнае, галава вялікая, пашча шырокая. Афарбоўка зменлiвая, залежыць ад асяроддзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, спiна цямнейшая, бакi з буйнымi бурымi цi алiўкавымi плямамi, якiя ўтвараюць папярочныя палосы. Няпарныя плаўнiкi жаўтавата-шэрыя, бурыя з цёмнымi плямамi; парныя -- аранжавыя. Кормiцца пераважна рыбай. Аб'ект промыслу i развядзення.

[правіць] У кулінарыі

У продаж паступае ў жывым, ахалоджаным, замарожаным і кансерваваным выглядзе. Мяса касцістае, часам пахне цінай, утрымлівае 18,4 % бялку, 1,1 % тлушчу. Вялікую і сярэднюю шчуку часцей за ўсё выкарыстоўваюць рубленай (для рыбных катлетаў, хрыкадэлькі) і фаршыраванай, дробную (дробных шчупакоў масай каля 200—300 грамаў) адварваюць у праным адвары: на 1 кг рыбы 0,75 л вады, па 1 карэнняў (морква, пятрушка, селер), 1 цыбуліна, 3 гарошыны чорнага і 1 гарошына душыстага перца, 1 бабковы ліст; усё разам варыцца 5—7 хвілінаў, затым у адвар кладуць рыбу і вараць да гатоўнасці (прыкладна 20 хвілінаў), абавязкова на слабым агні, не дапускаючы моцнага кіпення, затым рыбу вымаюць шумоўкай, выкладваюць на разагрэтае блюда, пасыпаюць зелянню пятрушкі і падаюць з адварным картапляным і сметанковым маслам. Дробнага шчупака можна таксама смажыць, выкарыстоўваць для вухі. У англічанаў у сяр. XX ст. шчупак лічыўся самай смачнай і дарагой рыбай. У некаторых краінах і па сёняшні дзень стравы з шчупака лічацца дэлікатэснымі.

[правіць] У Сеціве

Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -