Кірыбаці
З Вікіпедыя.
Ribaberikin Kiribati(кір.) Republic of Kiribati (англ.) Рэспубліка Кірыбаці |
||
герб | сцяг | |
---|---|---|
дэвіз: «Te Mauri, Te Raoi ao Te Tabomoa ("Здароўе, мір і росквіт")» |
||
геаграфічнае месцазнаходжанне | ||
дата ўтварэння | ||
дзяржаўная мова: | кірыбаці англійская |
|
сталіца: | Паўднёвая Тарава | |
прадстаўнік дзяржавы: | ||
кіраўнік дзяржавы: | Анотэ Тонг | |
плошча: | 726,34 км² | |
насельніцтва: | 92 533 2005 | |
шчыльнасць насельніцтва: | 127 жых./км² | |
грашовая адзінка: | Аўстралійскі доллар | |
часавы пояс: | UTC+12), (UTC+13), (UTC+13) | |
гімн: | Teirake Kaini Kiribati | |
нумарныя знакі аўтамабіляў: | ||
дамен у Інтэрнеце: | .ki | |
міжнародны тэлефонны код: | +686 | |
карта | ||
[[image:|200px]] |
КІРЫБАЦІ, Рэспу́бліка Кірыба́ці, ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Сталіца — Паўднёвая Тарава.
[правіць] Гісторыя
Незалежнасць калоніі Астравы Гілберта ад Вялікабрытаніі была абвешчаная 12 ліпеня 1979 года, у гэтым жа году яна была афіцыйна пераназваная ў Рэспубліку Кірыбаці. У 1983 году ўступіў у сілу дагавор аб сяброўстве паміж ЗША і Кірыбаты, па якім ЗША адмаўляліся ад прэтэнзій на 14 астравоў у архіпелагах Лайн і Фенікс, прызнаўшы іх часткай Кірыбаці.
[правіць] Геаграфія
Мяжуе на паўночным захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Маршалавых Астравоў, Федэратыўных Штатаў Мікранэзіі, на захадзе і паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Наўру, Саламонавых Астравоў і Тувалу, на поўдні і паўднёва-усходзе – з тэрытарыяльнымі водамі Такелаў, астравоў Кука і Французскай Палінэзіі. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з нейтральнымі ціхаакіянскімі водамі, а таксама Знешнімі малымі астравамі (ЗША).
Працягласць узбярэжнай паласы — 1143 км. Выключная ўзбярэжная эканамічная зона — каля 3,5 млн км². Тэрытарыяльныя воды — каля 22 км ад базіснай лініі. У склад Рэспублікі Кірыбаці ўваходзяць 33 маленькіх атола, дваццаць з якіх незаселеныя. З іх 16 астравоў і атолаў у архіпелагу Гілберта, востраў Банаба (Ошэн), 8 астравоў у архіпелагу Фенікс і 8 астравоў у архіпелагу Лайн. Агульная плошча — 726,34 км².
Насельніцтва Кірыбаці – 92 533 чал. (2005, ацэнка).
Океания. Справочник. М., 1982 • Talu A. et al. Kiribati: aspects of history. Ed.of University of South Pacific, 1998 • Maxdonald B. Cinderellas of the Empire. Ed.of University of South Pacific, 2001