Бром
З Вікіпедыя.
Бром (лац.: Bromum) Br — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 35. Адносіцца да галагенаў.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Па ўтрыманні ў зямной кары займае 50-е месца сярод усіх элементаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў. Здабываецца пераважна з марской вады і расолаў саляных азёраў.
[правіць] Прымяненне
Прымяняецца ў хімічнай прамысловасці для атрымання розных бромістых соляў і арганічных злучэнняў (лекавых прэпаратаў, слёзатачывага газу), у фатаграфічным працэсе.