Вікіпедыя:Найменне артыкулаў
З Вікіпедыя.
Правілы наймення артыкулаў знаходзяцца ў стадыі абмеркавання. Яго можна паглядзець у размовах гэтай старонкі і ў галасаванні па прапановах.
Змест |
[правіць] Назвы артыкулаў
[правіць] Артыкулы пра геаграфічныя назвы
- Артыкулы пра краіны называюцца Назва краіны (кароткая). Ствараюцца адпаведныя перасылкі з поўных назваў. Прыклад: асноўны артыкул называецца Беларусь, артыкул Рэспубліка Беларусь перанакіроўвае на асноўны.
- Артыкулы пра геаграфічныя аб'екты і населеныя пункты называюцца Тып абекта Назва. Прыклад: Горад Мінск, Возера Нарач, Рака Днепр і г.д. Калі назва аб'екта з'яўляецца адназначнай ці найбольш шырока ўжывальнай у менавіта значэнні геаграфічнага аб'екта, то з яе робіцца перанакіраванне на асноўны артыкул. Калі ў свеце існуе некалькі геаграфічных аб'ектаў з аднолькавымі назвамі, то ў дужках пасля назвы пазначаецца краіна ці рэгіён, у якім знаходзіцца канкрэтны аб'ект.
[правіць] Артыкулы пра даты
- Артыкулы пра дні года называюцца Чысло Месяц (род. скл.). Прыклад: 1 студзеня.
- Артыкулы пра гады называюцца Нумар года. Прыклад: 2000. Артыкулы пра гады да н.э. называюцца Нумар года да н.э.. Прыклад: артыкул пра 500 год да нашай эры называецца 500 да н.э..
[правіць] Артыкулы пра людзей
- Артыкулы пра людзей называюцца Імя Імяпабацьку (ці Другое імя) Прозвішча . Прыклад:Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі, Франклін Дэлана Рузвельт. Робяцца перанакіраванні з артыкулаў Імя Прозвішча, І. Прозвішча,І. Іпб. Прозвішча
- Псеўданімы запісваюцца так, як яны звычайна ўжываюцца (прозвішча пішацца вялікімі літарамі). Прыклад: Якуб Колас.
- Калі ў назве пра асобу узнікае неадназначнасць, то удакладняльная частка запісваецца пасля коскі. Прыклад: Майкл Колінз, Ірландыя, Пётр I, імператар расійскі.