Марганец
З Вікіпедыя.
Марганец (лац.: Manganum) Mn — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 25. Цяжкі серабрыста-белы метал.
[правіць] Прыродныя крыніцы
Па распаўсюджанасці ў прыродзе займае 11-е месца сярод іншых элементаў. Часта сустракаюцца яго шматлікія мінералы. Вялікія запасы жалеза-марганцавых канкрэцый знаходзяцца на дне Сусветнага Акіяна (займаюць каля 10% плошчы акіянічнага ложа). Буйнейшыя радовішчы марганцу — у ПАР і Украіне. Вялікія радовішчы — у КНР, Аўстраліі, Бразіліі, Габоне, Індыі, Мексіцы, Грузіі, Расіі.
[правіць] Прымяненне
Асноўны спажывец марганцу — чорная металургія. Больш за 90% здабытага марганцу ідзе на раскісленне і дэсульфурацыю сталі і чыгуну і на дабаўкі ў спецыяльныя сталі. Марганец надае ім каразійную стойкасць, зносастойкасць, цвёрдасць (для вырабу дэталей, якія падвяргаюцца сціранню пры вялікіх нагрузках — адказныя часткі драбілак, млыноў, чыгуначныя рэйкі і г.д.).