Карнатака
З Вікіпедыя.
Карнатака (англ.: Karnataka), штат на поўдні Індыі. Гранічыць са штатамі Гоа на паўночным захадзе, Махараштра на поўначы, Андхра-Прадэш на ўсходзе, Тамілнад на паўднёвым усходзе, Керала на паўднёвым захадзе, абмываецца Аравійскім морам на захадзе. Займае 8-е месца сярод штатаў па плошчы (192 000 км2, 5,8% плошчы краіны) і 9-е па насельніцтву (52,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бангалор.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Утвораны ў 1956 як штат Майсур (State of Mysore), перайменаваны ў Карнатака ў 1973.
Тэрыторыя заселеная чалавекам з палеаліту. У старажытнасці тут размяшчаліся адны з самых магутных індыйскіх імперый — Нандаў, Маур'яў, Віджаянагара. Глыбокія культурныя, філасофскія і рэлігійныя традыцыі.
[правіць] Эканоміка
Адзін з найбольш развітых штатаў Індыі. ВУП (2007) — 46 млрд. долл. ЗША.
Каля 56% эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы.
Прамысловасць высокатэхналагічная (электроніка, прыборабудаванне, аэракасмічная прамысловасць, інш.). Тут базіруюцца «Hindustan Aeronautics Limited», «National Aerospace Laboratories», «Bharat Heavy Electricals Limited», «Indian Telephone Industries», «Bharat Earth Movers Limited», «Hindustan Machine Tools». На тэрыторыі штата размяшчаецца шэраг вядучых нацыянальных навукова-даследчых цэнтраў: «Indian Space Research Organization», «Bharat Electronics Limited», «Central Food Technological Research Institute».
Карнатака — адзін з цэнтраў індыйскай ІТ-індустрыі, тут працуюць больш за 2 тысячы фірм у гэтай галіне, у т.л. буйнейшыя індыійскія фірмы-распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння «Infosys» і «Wipro».
Тут жа знаходзяцца і 158 з 320 біятэхналагічных фірм Індыі.
Высокаразвіты банкаўскі сектар.
[правіць] Насельніцтва
84% насельніцтва — індуісты, 12% — мусульмане, 2% — хрысціяне, 0,8% — джайністы, 0,7% — будысты.
Афіцыйная і найбольш распаўсюджаная мова — канада (родная для 65% насельніцтва). Лінгвістычныя меншасці гавораць на урду (9,7%), тэлугу (8,3%), маратхі (4%), тамільскай (3,8%), хіндзі (2%) і інш.
(Усе лічбы — паводле перапісу 2001).
[правіць] У Сеціве
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | |||
---|---|---|---|
Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх |
||
Саюзныя тэрыторыі |
Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх |