Біхар
З Вікіпедыя.
Біхар (англ.: Bihar), штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай Інда-гангскай раўніне. Гранічыць з Непалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркхандам на поўдні і Заходняй Бенгаліяй на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км2) і трэцяе па насельніцтву (82,8 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імперый Нандаў (4 ст. да н.э.) і Маур'яў (4—2 стст. да н.э.). У культурным плане Біхар з'яўляецца часткай бходжпуры-моўнага «хартленда» Індыі.
[правіць] Эканоміка
Адзін з найменш развітых штатаў Індыі. Даход на душу насельніцтва складае 155 долл./год пры сярэднім па краіне 255 долл./год. Звыш 30% насельніцтва жыве па-за рысай беднасці (у сярэднім па Індыі 22%). З сектараў эканомікі лідзіруюць сельская гаспадарка і гандаль. Індустрыялізація ідзе слаба, пераважна ў харчовай прамысловасці. Здабыўная і перапрацоўчая прамысловасць былі сканцэнтраваныя галоўным чынам у паўднёвай частцы штата і апынуліся пасля 2000 у новаствораным штаце Джаркханд. Новы, зменшаны Біхар становіцца выразна аграрным і страчвае каля 40% свайго былога даходу. ВУП Біхара ў 2004 — 19 млрд. долл. у бягучых цэнах.
[правіць] Насельніцтва
Афіцыйныя мовы — хіндзі і урду. Індуістаў — звыш 83%, мусульман — каля 17%, астатніх вернікаў — менш за 0,5%. Вегетарыянства распаўсюджана сярод верхняга і сярэдняга класаў біхарцаў-індуістаў.
[правіць] У Сеціве
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | |||
---|---|---|---|
Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх |
||
Саюзныя тэрыторыі |
Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх |