Мадх'я-Прадэш
З Вікіпедыя.
Мадх'я-Прадэш (англ.: Madhya Pradesh з хіндзі: «мадх'я» — цэнтральны, «прадэш» — вобласць, рэгіён), штат у цэнтральнай частцы Індыі. Гранічыць са штатамі Утар-Прадэш на паўночным усходзе, Чхатысгарх на ўсходзе, Махараштра на поўдні, Гуджарат на захадзе і Раджастхан на паўночным захадзе. Займае другое месца сярод штатаў па плошчы (308 144 км2) і 7-е па насельніцтву (60,4 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхапал.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Да выдзялення з яго складу ў 2000 штата Чхатысгарх, Мадх'я-Прадэш быў буйнейшым па плошчы штатам у краіне.
Штат Мадх'я-Прадэш знаходзіцца на водападзеле басейнаў Бенгальскага заліва (прытокі Ганга, Маханады і Гадавары) і Аравійскага мора (Нармада, Тапты). Рака Нармада — традыцыйная граніца паміж паўночнай і паўднёвай Індыяй.
Лясістасць складае 31%.
Клімат субтрапічны, тры сезоны: сухое гарачае лета (красавік—чэрвень), перыяд мусонных дажджоў (ліпень—верасень), адносна сухая зіма.
[правіць] Гісторыя
З 321 па 185 да н.э. тэрыторыя штата ўваходзіла ў склад імперыі Маур'яў. З 4 стагоддзя н.э. — пад уладай дынастыі Гуптаў. Пасля перыяду феадальнай раздробленасці паўночная частка гэтай тэрыторыі ў 13 стагоддзі перайшла пад кантроль Дэлійскага султаната.
У сярэдзіне 16 стагоддзя большая частка тэрыторыі штата ўвайшла ў склад імперыі Вялікіх Маголаў. З аслабленнем апошняй уладарамі краю сталі плямёны маратхаў (продкі сучаснага насельніцтва штата Махараштра). У выніку трох англа-маратхскіх войн 1775—1818 іх змянілі англічане.
Сучасную назву штат атрымаў у 1950.
[правіць] Палітыка
Двухпартыйная сістэма: асноўная барацьба ідзе паміж Індыйскім нацыянальным кангрэсам і Бхаратыя джаната парты. З 2003 ва ўладзе ў штаце знаходзіцца Бхаратыя джаната парты (173 месцы ў асамблеі штата з 230).
[правіць] Эканоміка
ВУП штата — 32 млрд. долл. ЗША (2004).
Асноўныя галіны прамысловасці — лёгкая, машынабудаванне і металаапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, мінеральных угнаенняў.
На ўсходзе штата вырошчваюць рыс, у цэнтральнай частцы асноўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца, на захадзе — проса.
[правіць] Насельніцтва
Індуісты — 91%, мусульмане — 6,5%, джайністы — 0,9%, хрысціяне — 0,3% (2000).
Асноўная мова — хіндзі, у раёнах з мусульманскім насельніцтвам ужываецца таксама урду.
[правіць] У Сеціве
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | |||
---|---|---|---|
Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх |
||
Саюзныя тэрыторыі |
Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх |