See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Камета — Вікіпедыя

Камета

З Вікіпедыя.

Камета Хейла-Бопа
Камета Хейла-Бопа

Камета, нябеснае цела, якое ўдалечыні ад Сонца мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста. Праходзіць па вельмі выцягнутай арбіце вакол Сонца.

Змест

[правіць] Гісторыя даследаванняў

Першае пісьмовае ўзгадванне камет датуецца 2296 годам да н.э. Рух каметы назіраўся кітайскімі астраномамі. Па тагачасным у’яўленні кітайцаў, неба ў’яўляла сабой вялізную імперыю, у якой каметы выконвалі ролю ганцоў.

Доўгі час людзі лічылі каметы веснікамі войн, мора, катастроф. З каметамі была звязана вялікая колькасць міфаў. Напрыклад, старажытныя грэкі ў’яўлялі камету галавой з распушчанымі валасамі – адсюль паходзіць і назва, што ў перакладзе з грэцкай мовы значыць “валасаты”.

Першым патлумачыць з’яву паспрабаваў Арыстоцель. Ён сцвярджаў, што каметы – гэта ўспламяняючыеся атмасферныя выпарэнні. Гэтая думка панавала даволі доўгі час, і з-за аўтарытэта Арыстоцеля іншыя версіі амаль не ўспрымаліся сур’езна. Абвергнуць пазіцыю Арыстоцеля атрымалася толькі ў XVI стагоддзі. У гэты перыяд моцна ўзрасла цікавасць да камет. Так нямецкі астраном Пётр Апіан заўважыў, што хвост каметы накіраваны заўжды ў супрацьлеглы бок ад Сонца.

Эдмунд Галей ў канцы XVII – пачатку XVIII cт. прааналізаваў звесткі пра каметы, якія назіраліся ў 1531, 1607 і 1682 гг., і прыйшоў да высновы, што гэта адная і тая ж камета, якая з’яўляецца з перыядычнасццю каля 75,5 гадоў. У 1758 годзе, як і прадказваў навуковец, на небасхіле назіралася камета, якая атрымала назву Галея.

[правіць] Тэорыі паходжання

[правіць] Тэорыя Лапласа

У 1796 годзе французскі навуковец Лаплас у сваёй кнізе напісаў, што лічыць каметы абрыўкамі міжзорных туманнасцей. Гэта была першая навуковая гіпотэза паходжання камет. Яна была абвергнута з-за неадпаведнасці складу, але некаторыя моманты ў ёй застаюцца цікавымі, у прыватнасці міжзорнае паходжанне, якое тлумачыць блізкія да парабалы арбіты доўгаперыядычных камет. Кароткаперыядычныя каметы Лаплас лічыў выхапленымі ў свой час Юпітэрам і за кошт гравітацыі пераведзеныя на кароткія арбіты

[правіць] Воблака Оома

У 50-я годы XX ст. галандскім астраномам Оортам была прапанавана ідэя існавання каметнага воблака на адлегласці 150 000 а. а., якое ўтварылася за кошт выбуха планеты Фаэтон, якая знаходзілася паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Час ад часу з-за знешняга ўздзеяння асобныя каметы з яго пачынаюць рухацца ў накірунку Сонца.

[правіць] Гравітацыйная кандэнсацыя

Зараз самай распаўсюджанай тэорыяй паходжання камет з’яўляецца тэорыя агульнага паходжання ўсіх аб’ектаў сонечнай сістэмы з аднаго газа-пылавага воблака.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -