Галічына
З Вікіпедыя.
ГАЛІЧЫНА (укр.: Галичина, польск.: Galicja, ням.: Galizien, руск.: Галиция) — гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе, якая сёння падзеленая паміж Польшчай і Украінай. Тэрыторыя Галічыны — паўночныя схілы Карпатаў, басейн верхняга і сярэдняга цячэння Днястра, верхняга цячэння Заходняга Бугу, верхняга цячэння Сану. У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі Львоўскай, Івана-Франкоўскай, частка Цярнопальскай (за выключэннем яе паўночнай часткі, што належыць да Валыні) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы Падкарпацкага ваяводства Польшчы.