See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ульрых Цвінглі — Вікіпедыя

Ульрых Цвінглі

З Вікіпедыя.

Цвінглі Ульрых (Ulrich Zwingli, Huldrych Zwingli) (1 студзеня 148411 кастрычніка 1531) — дзеяч рэфармацыі ў Швейцарыі.

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся ў 1484 годзе. Вучыўся ў Базылеі, Берне. Да 1516 года быў вікарыем каталіцкай парафіі ў Гларус. У 1515 годзе сустрэўся з Эразмам Ратэрдамскім, які аказаў на яго вялікі ўплыў. Пачынае развіваць сваю ўласную рэлігійную дактрыну. Лічыў, што яго Касцёл не павінен наследаваць рымска-каталіцкую дысцыпліну і літургію. У 1518 годзе стаў народным прапаведнікам катэдры ў Цюрыху. У 1522 годзе патаемна ажаніўся з Аннай Мэер. Каталіцкі біскуп Канстанцыі спрабаваў знэйтралізаваць погляды Цвінглі, але безвынікова. У 1528 годзе, у выніку яго дзейнасці, да руху рэфармацыі далучыліся (апрача Цюрыха): Базылея, Санкт Гален, Шафуза, Канстанцыя. У выніку непаразуменняў з Лютэрам у 1529 годзе, рэфаматарскі рух у Швейцарыі страціў падтрымку нямецкіх князёў. Загінуў у 1531 годзе ў бітве пад Катэль з войскамі каталіцкіх тэрыторый Швейцарыі.

[правіць] Погляды

Жадаў вярнуць хрысціянству яго першасную прастату. Лічыў Біблію падмуркам веры і ўлады. Гэтым тлумачыцца яго правядзенне рэфармацыі, поруч з грамадскімі ўладамі, “з верху”. Прыхільнік нямецкай мовы ў літургіі. Асуджаў ужыванне: абразоў, спецыяльных літургічных вопратак, музыкі ў літургіі. Лічыў, што Хрыстос толькі духоўна прысутнічае ў Эхарыстыі. Цвінгліанства характарызуецца гуманізмам, радыкалізмам і рацыяналізмам (у адрозенні ад лютэранства). Лічыў, што свецкая ўлада мае права ўмешвацца ў справы Царквы. Не прызнаваў ніводнага сакрамэнту, што прынята ў каталіцтве і праваслаўі.

[правіць] Творы

“Заўвагі на тэму сапраўднай і фальшывай рэлігіі” (1528 г.).


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -