Стронцый
З Вікіпедыя.
Стронцый (лац.: Strontium) Sr — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 38. Серабрыста-белы метал.
[правіць] Прыродныя крыніцы
16-е месца па распаўсюджанасці ў зямной кары сярод элементаў. Буйныя радовішчы — у Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Расіі, Таджыкістане.
[правіць] Прымяненне
Выкарыстоўваецца ў металургіі, электроніцы і электратэхніцы; вытворчасці фарбаў, эмалей; а таксама як ізатопны індыкатар і крыніца бэта-часціц у навуковых даследаваннях і медыцыне.