See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Партызанская вайна — Вікіпедыя

Партызанская вайна

З Вікіпедыя.

Партыза́нская вайна́ — вайна, якую вядуць вайсковыя фармаванні, што маскіруюцца пад мясцовае насельніцтва і пазбягаюць непасрэдных, адкрытых і значных сутыкненняў з ворагам.

Змест

[правіць] Элементы партызанскай вайны

Асноўны ўхіл партызанскай вайны робіцца ў бок засад, выпраў у месцы размяшчэння ворагаў, дыверсійна-падрыўных акцый у тыле.

[правіць] Тэорыя партызанскай вайны

Мао Цзэдун назваў партызанскую вайну самым эфектыўным сродкам супраціўлення ўладзе (дыктатарскай, каланіяльнай альбо акупацыйнай) і высунуў асноўную ідэю партызанскай вайны: «Вораг нападае — мы адыходзім, вораг спыніўся — мы трывожым, вораг адыходзіць — мы пускаемся ў пагоню». Партызанская вайна патрабуе наяўнасці партызанскай базы і партызанскага раёна. Лацінаамерыканскія партызаны дапоўнілі тэорыю партызанскай вайны тактыкай ізаляцыі рэгіёна шляхам транспартных дыверсій і разбівання ворага, які не атрымлівае дапамогі звонку.

[правіць] Гісторыя

Першымі ў гісторыі партызанскую вайну практыкавалі скіфы ў вайне супраць персаў у VI ст. да н.э. У Новы Час партызанская вайна паказала сваю эфектыўнасць у барацьбе з французскімі інтэрвентамі ў Іспаніі 1808-1814 і ў Расіі (расійска-французская вайна 1812). У час франка-прускай і Першай сусветнай войнаў жыхары занятых немцамі земляў Францыі і Бельгіі актыўна карысталіся тактыкай партызанскай барацьбы (гл. "Франтырэры").

У час грамадзянскай вайны ў Расіі ўсе бакі, так ці іначай, карысталіся метадамі партызанскай барацьбы. Эпізадычна, у розныя моманты 1920-1930-х, партызанская барацьба вялася на землях СССР праціўнікамі савецкай улады, у Заходняй Беларусі -- праціўнікамі польскай улады. Гл.далей: "Басмачы", "Рудабельская рэспубліка", Партызанскі рух "Зялёны дуб".

У XX ст. метадамі партызанскай вайны актыўна карыстаюцца радыкальныя рухі ў краінах Трэцяга Свету:

У Беларусі актыўная партызанская вайна супраць нямецкай акупацыйнай улады разгарнулася ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вяртання савецкай улады ў Прыбалтыцы, Беларусі і Украіне дзейнічалі антысавецкія партызанскія рухі. Гл.далей: Савецкі партызанскі рух (1941-1944), Украінская паўстанская армія, Армія Краёва, "Лясныя браты", "Чорны кот", Янка Філістовіч.

[правіць] Юрыдычны аспект

Удзельнікі партызанскага руху не адпавядаюць патрабаванням для вайсковых фармаванняў (Гаагская Канвенцыя аб законах і звычаях сухапутнай вайны, 1907), бо ўдзельнічаючы ў ваенных дзеяннях, партызаны маскіруюцца пад цывільных людзей (не маюць ані формы, ані адрозных знакаў, зброю хаваюць) і прымушаюць акупацыйную ўладу выконваць жорсткія дзеянні супраць усіх цывільных людзей. У адпаведнасці з Гаагскай канвенцыяй, партызаны, трапіўшы ў палон, не маюць правоў ваеннапалонных і перадаюцца пад судовую юрысдыкцыю (заводзіцца справа аб парушэнні партызанам правілаў вядзення вайны).


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -