Жуль Верн
З Вікіпедыя.
Жуль Верн (па-французску: Jules Verne) (8 лютага 1828 – 24 сакавіка 1905) — французскі пісьменнік-фантаст.
Жуль Верн быў аднім з вынаходнікаў і стваральнікаў новага літаратурнага жанру — навуковай фантастыкі. Сам сябе Жуль Верн лічыў аўтарам "навукова-павучальных раманаў", ён казаў, што заўважлівы чытач даведваецца шмат чаго пра фаўну, флору, геаграфію і гісторыю ў час падарожжаў па розным краінам і мясцінам. Часам цэлыя главы яго раманаў прысвечаны інфарматыўным экскурсам, як напрыклад першая глава "Гандляванне рабамі" у другой частцы "Афрыка" рамана "Пятнаццацілетні капітан".
Шматлікія вынаходніцтвы аўтара — гэта не прастыя прадукты фантазіі, а дасканала даследаваныя Жуль Вернам магчымасці. Ужо толькі гэты факт сведчыць аб тым, што некаторыя рухавая сродкі з цягам часу павінны былі стаць рэчаіснасцю. Некаторыя з іх былі ўжо на самай справе пабудаваны, але заставаліся агульна невядомымі: сам Жуль Верн паведамляў аб тым. што падводныя лодкі будаваліся італьянцамі за 60 год да таго, як з'явіўся капітан Нэма.
[правіць] Творы
- Парыж у XX стагоддзі (1860 / 1999), Paris au 20e siécle (неапублікаваны манускрыпт доўгі час быў знікшым, але потым быў знойдзены)
- Дзеці капітана Гранта (1868), Les enfants du capitaine Grant
- Таямнічы востраў (1875), L'Ile mystérieuse
- Пятнаццацілетні капітан (1878), Un capitaine de quinze ans
- Другая айчына (1900), Seconde patrie
[правіць] Знешнія спасылкі