See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Віцень — Вікіпедыя

Віцень

З Вікіпедыя.

Віцень, гравюра з хронікі А. Гваньіні (1578)
Віцень, гравюра з хронікі А. Гваньіні (1578)

Віцень (? — 1315/1316), вялікі князь літоўскі (~12941315/1316).

Паводле "Chronicon Terrae Prussiae" Пятра з Дусбурга, Віцень быў сынам вялікага князя Будзівіда. Братам Віценя быў і Гедзімін, хоць некаторыя пазнейшыя крыніцы лічаць яго Віценевым сынам.

Першы раз узгадваецца ў 1291, калі Будзівід паслаў Віценя з вялікім войскам супраць палякаў да Брэста-Куяўскага. У 1294 Віцень ужо як вялікі князь ваяваў Леньчыцкую зямлю, у тым жа годзе Віцень задушыў паўстанне ў Жамойці, дзе жамойцкай знаць схілялася да саюзу з Тэўтонскім ордэнам. У 1295 напаў на Малую Польшчу.

Арганізоўваў адпор націску Ордэна на ВКЛ. Пад яго кіраўніцтвам адбыліся ваенныя паходы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна. Для барацьбы з крыжаносцамі на правым беразе Нёмана ён пабудаваў некалькі замкаў, у якіх стала знаходзіліся зменныя гарнізоны. На левым беразе Нёмана пабудаваў свае замкі Ордэн, тут часта адбываліся вайсковыя сутычкі. Скарыстаў супярэчнасці паміж лівонскімі рыцарамі і рыжскім арцыбіскупам і ў 1298 заключыў саюз з Рыгай і арцыбіскупам, што дало магчымасць адбіць наступ крыжаносцаў на Жамойць. Тады ж Віцень захапіў ордэнскі замак Каркгаўз.

Саюз ВКЛ з Рыгай дзейнічаў да канца панавання Віценя. Недзе ў той жа час дамову з Рыгай ад імя Полацкага княства заключыў полацкі епіскап Якаў, які зваў Віценя сваім сынам, што сведчыць, што ў часы Віценя паміж Полацкам і ВКЛ працягваліся стасункі якія пачаліся яшчэ пры Войшалку.

У 1300 Віцень ваяваў Добжыньскую зямлю, а ў 1306 каля Каліша. Яшчэ адзін паход на Польшчу адбыўся ў 1307. Ва ўнутранай палітыцы Віцень намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства ВКЛ. Сяліў на Гарадзеншчыне прусаў, якія ўцякалі ад немцаў з Прусіі. Паводле позняга Васкрасенскага летапісу, далучыў да ВКЛ тэрыторыю да Заходняга Буга, ў тым ліку Берасцейскую зямлю. Паводле Густынскага летапісу, Віцень прыняў дзяржаўны герб ВКЛ: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня», але гэта наўрад ці цалкам адпавядае рэчаіснасці.

Пра абставіны смерці Віценя дакладных звестак не захавалася. Апошні раз згадваецца ў крыніцах у верасні 1315, калі кіраваў аблогай ордэнскага замка Хрыстмемель. Супярэчлівымі бачацца паведамленні пазнейшіх крыніц пра яго гібель у баі з крыжакамі ці смерці ад патраплення маланкі.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -