See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Замак — Вікіпедыя

Замак

З Вікіпедыя.

Абарончыя комплексы
гарадзішча  умацаваны горад  замак  крэпасць

За́мак (лац.: castellum, «форт», здрабн. ад лац.: castra «лагер, табар»; фр.: château, cheitel; усходнесл. град, двор): замкнутае абарончае збудаванне і адначасова ўмацаванае жытло або галоўная сядзіба феадала ў часы Сярэднявечча[1] (гл.таксама: навуковая класіфікацыя).

Замкі распаўсюдзіліся ў Заходняй Еўропе ў 9—14 ст., на землях Русі — не пазней за 12 ст. Звычайна замкі будаваліся на цяжкадаступных месцах: на востравах, залуках рэк, высокіх пагорках або ў гарах і пад. Пачаткова замкі складаліся з драўлянай вежы, абгароджаную тынам і абведзеную валам і/або ровам. Пазней ператварыліся ў складаныя комплексы абарончых каменных збудаванняў. З развіццём артылерыі ў 15—16 ст. замкі паступова страцілі сваё ваеннае значэнне.[2]

[правіць] Тэрмін

Спецыялізаваныя погляды на класіфікацыю і прыналежнасць збудаванняў да ліку замкаў дадаткова звяртаюцца таксама да такіх мерак, як наяўнасць у складзе пэўнага паселішча элементаў сістэмы ўмацаванняў, жытла, культавых і гаспадарчых (архітэктанічны), або форма і памеры паверхні, спецыфіка жылога і гаспадарчага будаўніцтва, магутнасць культурных напластаванняў, наяўнасць спецыфічных прадметаў і інш. (археалагічны), або выкананне збудаваннем ролі адміністрацыйнага, гаспадарчага, вайсковага і культурнага цэнтра феадальных уладанняў (гістарычна-сацыялагічны). Але ўзаемна гэтыя погляды не выключаюцца, а дапаўняюцца.[3]

Тэрмін «замак» гістарычна ўжываецца таксама ў дачыненні да старажытных земляных умацаванняў (замкі Холінберы і Ма́йдан), да цытадэляў у некаторых крэпасцях (замкі Бадахас і Бургас)[4].

На землях Русі ў складзе ВКЛ тэрмін «замак» з'яўляецца ў дакументах замест ранейшых «град» і «двор» з 14 ст.[3].

  1. Быццё збудавання ў прыватнай уласнасці і выкарыстанне збудавання як жытла з'яўляюцца прынцыповымі адметнасцямі замку ў параўнанні з усімі іншымі падобнымі адменамі абарончых збудаванняў, як да, так і пасля эпохі замкаў. Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера [Ewart Oakeshott. Knight and his castle.]. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5. С.54,55.
  2. Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.264.
  3. 3,0 3,1 Генадзь Семянчук. Да праблемы генезісу і функцыянальнага прызначэння раннесярэднявечных умацаваных паселішчаў-замкаў на тэрыторыі Беларусі // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.
  4. Castle // Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -