See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Тын — Вікіпедыя

Тын

З Вікіпедыя.

Тын ці астрог, парка́н, паліса́д (фр.: palissade, іт.: palizzata, лац.: palus; таксама бел.: астракол і руск.: частокол): абарончае збудаванне, якое складаецца з раду драўляных слупоў, убітых ці ўкапаных ніжнімі канцамі ў грунт.[1]

Таксама астрогам на землях Беларусі называлася частка горада, абнесеная сцяной-астрогам (напрыклад,у Мазыры, Крычаве).[2]

Верхнія канцы слупоў могуць быць завостранымі (астрог[3]), слупы могуць мацавацца з нахілам, мець дадатковыя папярочныя мацаванні, падпірацца каменнем знізу і інш. Тын (астрог) мог быць самастойнай загародай, або дапаўняць вал.

[правіць] Гісторыя

Найпрасцейшае, вядомае са старажытнасці, абарончае збудаванне, якое выцясніла дагістарычныя загароды з калючага кустоўя вакол паселішчаў[4]; простасць і хуткасць выканання зрабілі яго пераважным тыпам умацаванняў у тых мясцовасцях, дзе існавалі запасы лесу (напрыклад, у Англіі — да сяр. 12 ст.[5], на землях Русі — да пач. 13 ст.). З развіццём вайсковай справы, на Захадзе былі выцесненыя каменнымі ўмацаваннямі. Як тымчасовыя палявыя ўмацаванні, тыны (палісады) ўжываліся і ў новы час (19 ст.).

[правіць] У Беларусі

На землях Беларусі астрогі вядомыя з часоў жалезнага веку. Пашыраны ў абарончым будаўніцтве 9—14 ст. У драўляных замках 16—18 ст. выцесненыя гароднямі і тарас амі, але выкарыстоўваліся на меней важных участках абароны і пры неабходнасці хутка збудаваць абарончую сцяну. Вядомыя ў замках Віцебска, Полацка, Мазыра, Рагачова і інш., таксама як агараджальная канструкцыя феадальных сядзіб (Дастоева, сучасны Іванаўскі раён).[2] Астрогамі часам абкружалі вёскі і мястэчкі.

Астрогі ў складзе замкавых комплексаў мелі ў верхніх частках баявыя галерэі з абламамі і стрэшкамі з драніцы ці гонты. Астрогі ў феадальных сядзібах выконваліся ў выглядзе простай сцяны.[2]

  1. Піваварчык; Якімовіч.
  2. 2,0 2,1 2,2 Якімовіч.
  3. Паводле Якімовіча.
  4. Fortification and siegecraft // Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.
  5. Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера [Ewart Oakeshott. Knight and his castle.]. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5.

Літ.:
  • Ю. А. Якімовіч. Астрог // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя; Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. С.39
  • С. Піваварчык. Наземные конструкции // ... С.57.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -