See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вал, фартыфікацыя — Вікіпедыя

Вал, фартыфікацыя

З Вікіпедыя.

Вал у ваеннай справе: прасцейшая інжынерная загарода, што складаецца з зямлянага, каменнага ці снежна-ледзянога насыпу, звычайна з ровам спераду. Служыць перашкодай для нападнікаў і сховішчам для абаронцаў. У шырокім сэнсе: сістэма ўмацаваных палос і пазіцый.

Гл.далей: Рымскія валы, «Атлантычны вал», «Усходні вал».

Таксама: элемент абарончых умацаванняў паселішча або частка крэпасці. Звычайна з ровам наперадзе, з брустверам і валгангам; часта — у некалькі (да трох і болей) абводаў. Часта дапаўняўся тынам і іншымі загародамі.

У старажытнасці — пераважна земляныя, часам жвіровыя. Пазней часта ўмацоўваліся каркаснымі драўлянымі канструкцыямі (клецямі, гароднямі, тарасамі). Часам драўляны каркас дапаўняўся канструкцыямі з неапаленай цэглы. У яцвяжскіх гарадзішчах вонкавы схіл вала часта замошчваўся валунамі[1]. Земляны вал мог перабудоўвацца, цалкам ці часткова, у каменны, утвараючы вала-каменную крэпасць[2]. Германскія гарадзішчы ў часы рымскага заваявання (1 ст. да н.э.) мелі валы, складзеныя з чаргаваных слаёў грунту, камення і бярвення[3].

Звычайны нахіл землянога вала быў каля 30°, жвіровага — да 50°, каменнага — да 70°[2]. Дзеля паляпшэння абарончых якасцяў вал мог эскарпіравацца (падрэзвацца знізу), што, аднак, было магчымым не з усімі відамі канструкцыйнага грунту.

Гл.далей: умацаванае гарадзішча, горад.

  1. Костачкін, Піваварчык.
  2. 2,0 2,1 Макееў.
  3. Fortification and siegecraft // Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.

Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.2. Афіны — Ведрыч / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1970. — 640 с.: іл., карты. С.563.
  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. С.109.
  • Пивоварчик С. А. Городища X—XIII вв. Белорусского Понеманья. — Мн., 1994. С.47—54.
  • В. В. Косточкин. Русское оборонное зодчество конца XIII - начала XVI веков. — М.: Издательство Академии наук, 1962. С.7—17.
  • Г. Мокеев. Древнерусские крепости комбинированного типа // Проблемы теории и истории архитектуры. М., 1973, С.72—85.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -