See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Войшалк — Вікіпедыя

Войшалк

З Вікіпедыя.

Войшалк, імя ў хрышчэнні невядомае, ін.: Лаўрыш, Лаўрын (1223 [1]1823 красавіка 1267, Уладзімір–Валынскі), вялікі князь літоўскі (12641267). Cын Міндоўга. Некаторымі даследчыкамі лічыцца фактычным заснавальнікам Вялікага княства Літоўскага.

Верагодна з 1248 намеснік Міндоўга ў Новагародку. Магчыма, што ўпершыню згадваецца як ананімны сын Міндоўга, які ў ваяваў у ваколіцах Турыйска на Валыні (12511252), але гэта мог быць і іншы сын Міндоўга. Пэўна першы раз згаданы пад 1254, калі заключыў мір з галіцка-валынскімі князямі, выдаў замуж за Шварна Данілавіча сваю сястру і перадаў Новагородскае княства Раману Данілавічу, а сам пайшоў у Палонінскі манастыр на Валыні дзе прыняў пострыг пад імем Лаўрыш.

Пасля трох гадоў жыцця ў Палонінскім манастыры Войшалк пайшоў у паломніцтва на гару Афон (1257), але вымушаны быў вярнуцца з Балгарыі з-за вайны якая там ішла. Разам з 10-12 манахамі, заснаваў на Нёмане манастыр, які пазней па ім назавуць Лаўрышаўскім манастром. Ігумнам манастыра быў Елісей.

Войшалк пражыў у манастыры каля года — да напада на Літоўскую зямлю і Нальшаны Бурундая разам з галіцка-валынскімі князямі (1258). Выйшаў з манастыра і аб'яднаўшыся са сваім стрыечным братам Таўцівілам захапіў Рамана Данілавіча і, верагодна, забіў яго, зноў заняўшы новагародскі сталец.

У 1263, пасля забойства Міндоўга і Таўцівіла, на кароткі час збег у Пінск. У 1264 разам з пінскім войскам вярнуўся ў Новагародак, дзе злучыўся з дружынамі новагародскіх баяр і пайшоў ўсталёўваць сваю ўладу ў Літоўскай зямлі, вынішчыў там сваіх ворагаў.

Прызнаў уладу Васількі Раманавіча, княжыў разам са Шварнам Данілавічам. З дапамогай Васількі і Шварна заваяваў Нальшаны і Дзяволтву. У 1267 пакінуў уладу Шварну і зноў пайшоў у манастыр на Валыні. 1823 красавіка 1267 быў забіты ва Уладзіміры-Валынскім.

  1. Паводле звестак В.Н. Тацішчава.


Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -