23 красавіка
З Вікіпедыя.
23 красавіка - сто трынаццаты (сто чатырнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1014: Ірландцы разбілі вікінгаў ў бітве пры Клонтарве.
- 1586: Горад Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб.
- 1794: Утварылася Найвышэйшая літоўская рада – рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстання Т. Касцюшкі.
- 1896: У Нью-Ёрку прайшоў першы ў Амерыцы кінасеанс.
- 2007: Утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання "Белсат"
[правіць] Нарадзіліся
- 1564: Уільям Шэкспір, англійскі драматург і паэт (пам. 23.4.1616)
- 1858: Макс Планк, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1918 г. (пам. 4.10.1947)
- 1886: Змітрок Бядуля, беларускі пісьменнік (пам. 3.11.1941)
- 1891: Сяргей Пракофьеў, рускі кампазітар (пам. 1953)
- 1902: Хальдаўр Лакнес, ісландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1955 году (пам. 8.2.1998)
- 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт (пам. 1929)
- 1913: Рыгор Рэлес, беларускі пісьменнік і паэт, які пісаў на ідыш
- 1918: Марыс Друон, французскі пісьменнік
[правіць] Памерлі
- 1014: Брыян Бору, вярхоўны кароль ірландскі
- 1605: Барыс Гадуноў, цар рускі (нар. 1552)
- 1616: Мігель дэ Сервантэс, іспанскі пісьменнік (нар. 29.9.1547)
- 1616: Уільям Шэкспір, англійскі драматург і паэт (нар. 23.4.1564)
- 1991: Дзмітрый Касмовіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- 2007: Барыс Ельцын, прэзідэнт Расіі