See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Горад Нясвіж — Вікіпедыя

Горад Нясвіж

З Вікіпедыя.




НЯСВІЖ — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нясвіжскага раёна.

Нясвіж размешчаны на паўдневым захадзе Мінскай вобласці, ля вытокаў рэчкі Ушы, на балтыйска-чарнаморскім водападзеле.

[правіць] Гістарычны нарыс

Першае ўпамінанне Нясвіжа ў летапісах адносіцца да 1223 і звязана з удзелам дружыны князя Юрыя Нясвіжскага ў бітве на рацэ Калка. Хоць існуюць звесткі, што Нясвіж яшчэ да ХІІІ ст. быў умацаваннем крывічоў і сталіцай княжацкага ўдзела, знаходзячыся у залежнасці ад княстваў - то Валынскага, то Кіеўскага, то Полацкага.

Пасля смерці князя Юрыя Нясвіж яшчэ доўга быў цэнтрам княства. Вядомы нясвіжскія князі Рыгор і Іван, што ўпамінаюцца пад 1388. Каля 1430 Нясвіжам валодаў нехта Федзька. У 1492 горад перайшоў ва ўладанне да знакамітага роду Кішкаў, адна з прадстаўніц якога - Ганна ў 1513 выйшла замуж за Яна Радзівіла па мянушцы Барадаты і прынесла Нясвіж у пасаг роду Радзівілаў.

У ХVІ ст. Нясвіж стаў адным з галоўных цэнтраў Рэфармаціі ў Беларусі. Імёны прагрэсіўных дзеячаў гэтага стагоддзя, што жылі ў Нясвіжы, набылі шырокую вядомасць: Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніла Набароўскі і іншыя пісьменнікі, паэты, філосафы. Каля 1560 ў Нясвіжы была заснавана друкарня, дзе выдаваліся творы Сымона Буднага, іншых філосафаў. Друкаром быў Д. Лянчыцкі. Мікалаю Радзівілу Чорнаму падпарадкоўваліся друкарні ў Нясвіжы і Брэсце.

Палацава-замкавы комплекс, сучасны выгляд
Палацава-замкавы комплекс, сучасны выгляд

Яго сын і наступнік Мікалай Крыштаф Радзівіл па мянушцы Сіротка адмовіўся ад кальвінізму і перайшоў у каталіцтва. Па яго загаду вучоных-"ерэтыкоў" выгналі з горада. Былі спалены на плошчы кнігі Сымона Буднага і іншіх асветнікаў. Пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет Мікалай Сіротка пачаў узвядзенне ў Нясвіжы каменных збудаванняў, што зберагліся да нашіх дзён.

У канцы ХVІ ст. Нясвіж стаў даволі буйным горадам. У 1586 Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і гарадскі герб.

У канцы ХVІ ст. за Слуцкай брамай, на другім беразе Ушы, быў пабудаваны Новы горад (Новае места). У 1625 ўзнікла яшчэ адно прадмесце - "Казіміеж", у паўночна-заходнім баку ад Старога горада.

Спусташэнні прынеслі Нясвіжу шматлікія войны. У Паўночнай вайне Радзівілы выступалі саюзнікамі Расіі і ворагамі шведскага караля Карла ХІІ. У сакавіку 1706 шведы рушылі на Нясвіж і пасля аблогі занялі замак. Яны ўзарвалі ўмацаванні і бастыены, знішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, утапілі гарматы, раскапалі валы, разрабавалі гарадскія кляштары і касцёлы, перакапалі склеп Радзівілаў.

Толькі пасля 1726 Нясвіжскі замак быў адноўлены і перабудаваны. Вакол сцен узвялі новыя валы. У 1755 ў парку "Альба" пабудавалі летні палац пад назвай Кансаляцыя. У 1724 ў Нясвіжскім замку была створана капэла. З 1740 па 1791 дзейнічаў прыгонны тэатр. У 1750-91 у горадзе працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах.

Трагічныя падзеі 1812 прынеслі гораду разбурэнні і заняпад, вынікі якіх адчуваліся доўгія дзесяцігоддзі. Толькі ў 1875 Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж. Быў адрамантаваны замак, заснаваны парк, які зараз з'яўляецца помнікам ландшафтнай архітэктуры.

[правіць] Помнікі

Фарны касцёл і замкавая вежа
Фарны касцёл і замкавая вежа
  • Палацава-замкавы комплекс ХVІ-ХVІІІ ст.
  • Фарны касцёл (былы касцёл езуітаў) ХVІ ст.
  • Замкавая вежа ХVІ ст.
  • Ратуша і гандлёвыя рады ХVІ ст.
  • Слуцкая брама ХVІІ - ХVІІІ ст.
  • "Дом на рынку" ХVІІІ ст.

[правіць] У Сеціве

Commons


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -