Водападзел
З Вікіпедыя.
водападзел, граніца паміж басейнамі рэк, азёраў, мораў, акіянаў. У горных краінах водападзелы звычайна супадаюць з грабянямі хрыбтоў; на раўнінах, асабліва плоскіх і забалочаных, выражаны няясна.
Галоўны водападзел рачных басейнаў Беларусі аддзяляе басейны Дняпра, з аднаго боку, і Заходняй Дзвіны, Нёмана, Буга, з другога, і праходзіць па найбольш узвышанай частцы тэрыторыі з ПнУ на ПдЗ — па Аршанскім і Мінскім узвышшах, цераз Капыльскую граду і па паўднёва-заходняй ускраіне Палесся.