Сымон Будны
З Вікіпедыя.
Сымон БУДНЫ (польск.: Szymon Budny, руск.: Симеон Будный) (~1530 – 1593), беларускі гуманіст, асветнік, царкоўны рэфарматар, філосаф, сацыёлаг і гісторык.
Надрукаваў Новы Запавет з каментарамі і заўвагамі (1574), які быў першай у сусветнай літаратуры спробай радыкальнай рацыяналістычнай крытыкі Евангелля. Падтрымліваў канцэпцыю абмежаванай, асвечанай манархіі, якая дазваляла б развівацца простым людзям. Адзін з першых ідэолагаў развіцця беларускай культуры на роднай мове, зрабіў значны ўплыў на развіццё беларускай нацыянальнай свядомасці.