Боінг
З Вікіпедыя.
"БО́ІНГ", "Бо́інг Карпарэ́йшн" [англ. Boeing], авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Штаб-кватэра: Чыкага (ЗША).
Галоўныя вытв. падраздзяленні: "Камерцыйныя самалёты Боінга" [Boeing Commercial Airplanes] і "Інтэграваныя абаронныя сістэмы Боінга" [Boeing Integrated Defense Systems]. Вытв. магутнасці: 3 галоўныя вытв. раёны ў ЗША[1] і інш. (2006). Штат: больш за 150000 работнікаў у ЗША і 70 краінах свету (2006).
Абарот: ~61,5 млрд. USD за год (2006). Карпарацыя мае кліентаў у больш за 90 краінах свету, і з'яўляецца адным з найбольшых лідараў экспарту ЗША у продажах.
Асноўныя кірункі дзейнасці: распрацоўка і выпуск авіякасмічнай тэхнікі (асабліва, пасажырскіх авіялайнераў, ваенных самалётаў), верталётаў, электронных і абаронных сістэм, ракет і ракет-носьбітаў, спадарожнікаў, інфармацыйнай і сувязной тэхнікі. Кампанія з'яўляецца адным з галоўных пастаўцаў паслуг для НАСА, аператарам "Спэйс шатла" і Міжнароднай касмічнай станцыі, пастаўцам паслуг падтрымкі абсталявання вайсковых і камерцыйных авіяліній.
Заснавана В. Боінгам 15.7.1916 як "Ціхаакіянскія авіяцыйныя вырабы" [Pacific Aero Products Co.][2]. Найстарэйшая авіяцыйная кампанія ў ЗША. Назва зменена на "Самалёты Боінга" [Boeing Airplane Co.] 9.5.1917. На 2007, у склад карпарацыі ўваходзяць такія вядомыя раней самастойныя вытворцы, як "Х'юз", "Роквел", "Макдонел Дуглас", "Сцірман", "Норт Амерыкан". Адпаведна, многія вядомыя прадукты гэтых вытворцаў носяць некалькі азначэнняў.
Першы серыйны прадукт: Боінг "Мадэль Сі" (1917).
[правіць] Гісторыя
У 1929, "Боінг Эрплейн энд Транспарт Ка." змяніла назву на "Юнайтэд Эркрафт энд Транспартэйшн Карп.", і да канца года ўлучыла ў сябе "Чэнс Воўт Карп.", "Гамільтан Металплэйн Дывіжн", "Боінг Эркрафт оф Кэнада", "Стаут Эрлайнс", "Нортрап Эвіэйшн Карп.", "Сцірман Эркрафт Ка.", "Сікорскі Эвійэшн Карп.", "Стандард Сціл Прапелер Ка." і "Прат энд Уітні Эркрафт Ка.". Гэтае аб'яднанне, разам з іншымі падобнымі, было раздзелена ўрадам ЗША ў 1934--1935.
У 1996, кампанія аб'ядналася з авіякасмічнымі і абароннымі падраздзяленнямі "Роквела". Набытыя падраздзяленні атрымалі новую назву "Боінг Норт Амерыкан". У 1997, кампанія аб'ядналася з кампаніяй Макдонел Дуглас". У 2000, было паведамлена аб набыцці "Боінгам" касмічных і камунікацыйных магутнасцяў камп. "Х'юз Электронікс".