Берылій
З Вікіпедыя.
Берылій (лац.: Beryllium) Be — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 4. Светла-серы метал.
[правіць] Прыродныя крыніцы
З мінералаў берылію найбольшае прамысловае значэнне мае берыл. Галоўныя радовішчы — у ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Мексіцы, ПАР, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Расіі.
[правіць] Прымяненне
Прымяняецца ў авія- і ракетабудаванні (тармазныя дыскі самалётаў, панэлі сонечных батарэй, абшыўкі касмічных караблёў), атамных рэактарах (рэгулятар ядзернай рэакцыі: запавольвае нейтроны).