Чэшская мова
З Вікіпедыя.
Чэшская (čeština) | |
---|---|
Ужываецца ў: | Чэхіі, Славакіі |
Рэгіён: | Еўропа |
Колькасць носьбітаў: | каля 12 мільёнаў |
Класіфікацыя: | Індаеўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў: | Чэхіі, Еўрасаюзе |
Рэгулюецца: | Інстытут чэшскай мовы пры АН Чэшскай Рэспублікі |
Код мовы | |
ISO 639-1 | cs |
ISO 639-2(B) | cze |
ISO 639-2(T) | ces |
SIL | CZC |
Славянскія мовы | |||
Усходнія: | • старажытнаўсходнеславянская † • русінская † | старажытнанаўгародская † | стараруская † • беларуская | руская | руснацкая | украінская |
||
Заходнія: | • кашубская | лужыцкія: верхняя - ніжняя | палабская † | польская | славацкая | чэшская | ||
Паўднёвыя: | • царкоўнаславянская • балгарская | македонская | сербахарвацкія: баснійская - сербская - харвацкая - чорнагорская | славенская |
||
Іншыя: | • праславянская † • змешаныя: суржык | трасянка • піджыны: русэнорск † | кяхцінская † • штучныя: словіа |
||
† - мёртвыя мовы |
Чэшская мова (чэшск.: čeština, IPA:[ˈʧɛʃcɪna]) — адна з усходнеславянскіх моў, належыць да заходнеславянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і. Найболей блізкія да чэшскай славацкая, польская і сербалужыцкая мовы. Вылучылася з праславянскай мовы напрыканцы 10 стагоддзя. Чэшская літаратура паўстала ў 14 стагоддзі, хоць першыя помнікі чэшскай пісьменнасці датуюцца 12 стагоддзем.
Чэшскай мовай, ў якасці роднай, карыстаецца каля 12 мільёнаў чалавек (1999), з якіх прыблізна 10 млн. пражываюць у Чэхіі, дзе яна з'яўляецца афіцыйнай. З 1 траўня 2004 чэшская мова таксама ўваходзіць у спіс афіцыйных моў ЕС. Вывучэннем чэшскай мовы займаецца навука багемістыка.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Першай славянскай літаратурнай мовай на тэрыторыі сучаснай Чэхіі была стараславянская, якая выкарыстоўвала ў якасці алфавіту прынесеную каля 836 года братамі Кірылам і Мяфодзіем глаголіцу.
Чэшская мова вылучылася з заходняга дыялекту праславянскай напрыканцы першага тысячагоддзя. Аднак чытаць і пісаць у той час умела пераважна толькі духавенства, і функцыі пісьмовай мовы выконвалі лацінская і стараславянская мовы.
Першымі пісьмовымі дакументамі чэшскай мовы з'яўляюцца рэлігійныя песні і кароткія тэксты, вядомыя як глосы (чэшск.: glosy), напісаныя ў 12 і 13 стагоддзі. Яны пісаліся так званым прымітыўным правапісам, які выкарыстоўваў звычайную лацінку для запісу неўласцівых латыні гукаў (адна літара выкарыстоўвалася для розных гукаў). У 14 і 15 стагоддзях з'яўляюцца першыя творы прыдворнай літаратуры, чэшская мова пранікае ў дзяржаўныя дакументы. У 14 стагоддзі на чэшскую мову былі ўпершыню перакладзеныя ўсе часткі Бібліі, праўда, не як звязны твор. У іх для запісу чэшскіх гукаў выкарыстоўваліся складаныя літары. На мяжы 14 і 15 стагоддзяў была праведзеная рэформа правапісу, звязаная з імем Яна Гуса, якая ўвяла ў чэшскую мову дыякрытычныя знакі. Ян Гус таксама працаваў над перакладам усіх частак Бібліі. Вялікі ўклад у развіццё чэшскай літаратуры унесла вынаходства кнігадрукавання. У 1475 на чэшскай мове быў упершыню надрукаваны Новы запавет, а ў 1488 уся Біблія. Тым не менш, класічны чэшскі пераклад Бібліі, Краліцкая Біблія, быў выдадзены ў 6 частках толькі ў 1579-1594 гадах.
Пасля паразы паўстання 1618-1620 і пачаткам контррэфармацыі пачаўся паступовы заняпад чэшскай пісьмовай літаратуры, які быў выкліканы змушанай эміграцыяй некаталіцкай інтэлігенцыі. І ў гэты час, тым не менш, выходзілі кнігі на чэшскай мове, аднак яны падвяргаліся строгай цэнзуры. Па Новым земскім укладанні (чэшск.: Obnovené zřízení zemské) (1627, 1628) у Чэхіі і Маравіі другой дзяржаўнай мовай станавілася нямецкая, якая мела роўныя правы з чэшскай (пад падставай пражывання тамака вялікай колькасці немцаў).
У 18 стагоддзі нямецкая мова была ўведзена ў якасці адзінай ва ўсіх Габсбургскіх землях. Для паспяховай кар'еры нямецкай мовай трэба было валодаць як роднай. Шматлікія чэшскія паны так анямечваліся, што забывалі сваю родную мову. Заняпаду чэшскай мовы спрыялі езуіты, знішчаючы чэшскія кнігі і рукапісы, якія яны лічылі ерэтычнымі. Пры кіраванні Марыі-Тэрэзіі ў вышэйшых, сярэдніх і пачатковых школах уводзілася выкладанне на нямецкай мове, а пры Іосіфе II без ведання нямецкай стала немагчыма паступіць у гімназію. У 1784 г. нямецкая мова канчаткова стала мовай выкладання ў гімназіях і Пражскім універсітэце, наўзамен лацінскай мовы. Ва ўсіх урадавых установах таксама была ўведзена нямецкая мова.
Поўнае непрызнанне з боку аўстрыйскіх імператараў земскай самастойнасці Чэхіі прывяло да ўзнікнення ў канцы 18 стагоддзя руху нацыянальнага адраджэння, якое ўзмацнілася з адменай прыгоннага права ў 19 стагоддзі. У 1792 у Пражскім універсітэце была арганізаваная кафедра чэшскай мовы, у 1793 чэшская стала выкарыстоўвацца ў сойме.
У 19 стагоддзі чэшская літаратура ізноў дасягнула росквіту. З розных спроб кадыфікацыі чэшскай мовы ўсеагульна была прынятая граматыка Іосіфа Даброўскага, якая ўпершыню выйшла ў 1809. У 1830-1835 быў выдадзены пяцітомавы чэшска-нямецкі слоўнік Іосіфа Юнгмана. Развіваецца публіцыстыка і мастацкая літаратура, якія значна наблізіліся да паўсядзённай мовы. Зніклі некаторыя перажыткі састарэлага правапісу Краліцкай Бібліі. Менавіта ў гэты час літаратурная чэшская мова стала больш-менш пахадзіць на сучасную.
[правіць] Фанетыка
[правіць] Галосныя
10 асноўных галосных гукаў: кароткія і доўгія варыянты гукаў [a], [e], [i] (на пісьме па гісторыка-этымалагічным прычынам адлюстроўваецца дваяк: i і y), [o], [u]. Даўгата галосных пазначаецца дыякрытычнымі знакамі (рыскай або кружком) і з'яўляецца сэнсараспазнавальнай: drahá «дарагая», dráha «дарога».
Націск сілавы, фіксаваны на першым складзе. Націск не звязаны з даўгатой; у выніку можа памылкова здавацца, што націск часам падае ў сярэдзіну або канец слова.
Галосныя ў чэшскай мове прамаўляюцца выразней, чым у беларускай, склады гучаць як бы паасобку.
Характэрныя складаўтваральныя [r] і [l]: vlk «воўк», krtek «крот», bratr «брат». Пры вымаўленні такога склада з'яўляецца смутны гук, які нагадвае вельмі кароткі беларускі [ы] (тэат[ы]р). Існуюць цэлыя фразы без адзінага «сапраўднага» галоснага: Strč prst skrz krk «засунь палец у горла».
Дыфтонгі [au], [eu], [ou] (першыя два пераважна ў запазычаннях, апошні тыповы і для ўласна чэшскіх слоў: doubrava, houknouti, kousati).
[правіць] Зычныя
Месца артыкуляцыі → | Губныя гукі | Каранарныя гукі | Дарсальныя гукі | Гартанныя гукі | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Спосаб артыкуляцыі ↓ | Білабіяль- ныя |
Губна- зубныя |
Альвеа- лярныя |
Пост‐ альвеа- лярныя |
Палаталь- ныя |
Задне- паднябен- ныя |
Гартанныя | |
Насавы | m | (ɱ) | n | ɲ | (ŋ) | |||
Выбухны | p b | t d | c ɟ | k ɡ | (ʔ) | |||
Фрыкатыўны | f v | s z | ʃ ʒ | x (ɣ) | (h) ɦ | |||
Надыходзячы | j | |||||||
Грасіруючы | r r̝* | |||||||
Латэральны надыходзячы | l |
*[r̝]— гэта асаблівы прыпадняты альвеалярны вібруючы r , які можа вымаўляецца як звонка, так і глуха.
Зычныя ў дужках разглядаюцца як алафоны іншых зычных:
[ɱ] - алафон фанемы /m/ папярэдні губна-зубным зычным (/f/ і /v/).
[ŋ] - алафон фанемы /n/ папярэдні задне-паднябенным зычным (/k/ і /g/).
[ɣ] - звонкі алафон /x/ папярэдні звонкім зычным.
[h] - алафон /ɦ/ папярэдні глухім зычным.
Цвёрды прыступ (гартанная змычка) не лічыцца асобным гукам.
Існуе таксама чатыры афрыкаты:
t͡s | глухая альвеалярная афрыката |
ʣ | звонкая альвеалярная афрыката |
ʧ | глухая постальвеалярная афрыката |
ʤ | звонкая постальвеалярная афрыката |
- /ʃ/ адпавядае літара š
- /ʒ/ адпавядае літара ž
- /ɲ/ адпавядае літара ň
- /c/ адпавядае літара ť
- /ɟ/ адпавядае літара ď
- /ɦ/ адпавядае літара h
- /x/ адпавядае дыграф ch
- /ts/ адпавядае літара c
- /dz/ адпавядае дыграф dz
- /tʃ/ адпавядае літара č
- /dʒ/ адпавядае дыграф dž
- /r̝/ адпавядае літара ř
Іншым зычным адпавядаюць тыя ж літары, што і ў IPA.