Польская мова
З Вікіпедыя.
Польская (Język polski) | |
---|---|
Ужываецца ў: | Польшчы, Беларусі, Германіі, Украіне і іншых краінах |
Рэгіён: | |
Колькасць носьбітаў: | 50 мільёнаў |
Класіфікацыя: | Індаеўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў: | Польшчы, Еўрасаюз |
Рэгулюецца: | Рада польскай мовы |
Код мовы | |
ISO 639-1 | pl |
ISO 639-2(B) | pol |
ISO 639-2(T) | pol |
SIL | POL |
Славянскія мовы | |||
Усходнія: | • старажытнаўсходнеславянская † • русінская † | старажытнанаўгародская † | стараруская † • беларуская | руская | руснацкая | украінская |
||
Заходнія: | • кашубская | лужыцкія: верхняя - ніжняя | палабская † | польская | славацкая | чэшская | ||
Паўднёвыя: | • царкоўнаславянская • балгарская | македонская | сербахарвацкія: баснійская - сербская - харвацкая - чорнагорская | славенская |
||
Іншыя: | • праславянская † • змешаныя: суржык | трасянка • піджыны: русэнорск † | кяхцінская † • штучныя: словіа |
||
† - мёртвыя мовы |
По́льская мо́ва (па-польску: język polski) — адна з заходнеславянскіх моваў індаеўрапейскай моўнай сям'і.
На польскай мове гавораць прыблізна 50 мільёнаў чалавек, яна з'яўляецца дзяржаўнай мовай Польшчы, а таксама прызнанай мовай нацыянальнай меншасці ў Літве. Носбіты жывуць таксама ў Германіі, Украіне i Беларусі.
Змест |
[правіць] Асаблівасці
[правіць] Арфаграфія
- Польскі алфавіт: a, ą, b, c, ć, d, e, ę, f, g, h, i, j, k, l, ł, m, n, ń, o, ó,
p, q, r, s, ś, t, u, v, w, x, y, z, ź, ż.
- Апрача таго, пэўныя гукі перадаюцца на пісьме дзвюма літарамі: rz — вымаўляецца як 'ж',
ch — як 'х', dz — як 'дз', dź — як 'дзь', dż — 'дж', sz — як 'ш', cz — як 'ч'.
- Некаторыя гукі перадаюцца некалькімі літарамі: 'u' i 'ó', 'h' i 'ch', 'ż' i 'rz'.
- Літары v, x, q выкарыстоўваюцца пераважна ў запазычаных словах.
[правіць] Фанетыка
- Гукі ą [οη] і ę [eη] — насавыя.
- Націск у польскіх словах прыпадае на другі ад канца склад.
- Замена ўласцівых іншым славянскім мовам мяккіх або цвёрдых зычных t, d, r на ć, dź, rz («ж»): ciasto, dzień, rzeka.
- Чаргаванне е перад пярэднеязычнымі цвёрдымі зычнымі, у залежнасці ад паходжання, з а ці о: wierzyć «верыць» — wiara «вера», nieść «несці» — niosę «нясу»;
- Чаргаванне спалучэння -er- пасля мяккіх перад пярэднеязычнымі цвёрдымі зычных з -аr-: twierdzić «цвердзіць» — twardy «цвёрды»;
- Чаргаванне перад канцавымі звонкімі зычнымі ó («у») з о, ą з ę: bób «боб» — bobu «бобу», błąd «памылка» — błędu «памылкі».
[правіць] Гісторыя
Літаратурная мова фармуецца на базе вялікапольскіх, малапольскіх і мазавецкіх гаворак. Паводле перыядызацыі літаратурная мова падзяляецца на наступныя этапы:
- Старажытнапольская мова — да 1500 году;
- Сярэдняпольская мова — з XVI стагоддзя па другую палову XVIII стагоддзя.
- Навапольская мова — з другой паловы XVIII стагоддзя.
Пісьмовасць на базе лацінскага алфавіта. Найстаражытнейшы пісьмовы помнік – Свэнтакшышскія пропаведзі (сярэдзіна XIV стагоддзя).
[правіць] Спасылкі
Шаблон:МовыЭЗ