13 студзеня
З Вікіпедыя.
13 студзеня - трынаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары
[правіць] Падзеі
- 1819: Расія ўвяла дзяржаўную манаполію на продаж спіртнога
- 1854: Фаас Энтані з Філадэльфіі запатэнтаваў новы музычны інструмент-акардыён
- 1991: Савецкія войскі бяруць штурмам будынак тэлецэнтра ў Вільні; адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды.
[правіць] Нарадзіліся
- 1806: Ёван Стэрыя Попавіч: сербскі паэт, драматург і перакладчык (пам. 10.3.1856)
- 1841: Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў
- 1864: Вільгельм Він, нямецкі фізік, (пам. 30.8.1928)
- 1893: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання (пам. 9.8.1943)
- 1938: Васіль Гроднікаў, беларускі пісьменнік і журналіст (пам. 17.10.2005)
- 1972: Віталій Шчэрба, беларускі спартсмен, гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён
[правіць] Памерлі
- 1593: Сымон Будны, асветнік, філосаф, гісторык, паэт, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ (нар. каля 1530)
- 1863: Казьма Пруткоў, рускі паэт (нар. 13.1.1803)
- 1909: Іван Ягоравіч Забелін, рускі гісторык і археолаг
- 1948: Саламон Міхоэлс, акцёр, рэжысёр, яўрэйскі грамадскі дзеяч (нар. 16.3.1890)
[правіць] Святкуюць
- Каталікі: Хрост Пана