See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ірвінг Берлін — Вікіпедыя

Ірвінг Берлін

З Вікіпедыя.

Ірвінг Берлін
Ірвінг Берлін

Ірвінг БЕРЛІН (англ.: Irving Berlin), пры нараджэнні Ізраіль Бейлін (11 мая 1888, Магілёў22 верасня 1989), амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з "вялікай пяцёркі" амерыканскіх кампазітараў ХХ ст. (разам з Д. Гершвіным, Дж. Кернам, Р. Роджэрсам і К. Портэрам). Аўтар не меней за 700 песняў, напісаў музыку для 13 драматычных спектакляў і 7 кінафільмаў.

З сям'і кантара. У 1893 г. сям'я эмігрыравала з Расійскай імперыі ў ЗША, у Нью-Йорк. Вырас на Манхэтэне, у раёне Іст-Сайд (англ.: East-Side), дзе жыло шмат эмігрантаў з Расіі і Усходняй Еўропы.

Не меў музыкальнай адукацыі і спачатку складаў музыку, нават не валодаючы нотнай граматай і не умеючы граць на фартэпіяна. Першую песню запісаў у 19 гадоў. Першая мелодыя, якая прынесла яму сусветную славу, "Александр рэгтайм бэнд" англ.: Alexander Ragtime band, з'явілася ў 1911 г. З 1914 г. піша мюзіклы і музыку для драматычных спектакляў, з 1930 г. — музыку для кінафільмаў. Практычна кожны са спектакляў і фільмаў даў свету ад аднаго да чатырох "хітоў".

Сярод найбольш вядомых твораў: песня "Божа, блаславі Амерыку" (англ.: God Bless America), якая лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША пасля выканання на прэзідэнцкіх выбарах у 1940 г.; песня "Puttin on the Ritz" (1929) — "неафіцыйны гімн Галівуда"; балада "Белыя Каляды" (англ.: White Christmas) з фільма "Курортная гасцініца" (англ.: Holiday Inn) (1942), якая трапіла ў кнігу рэкордаў Гінеса як самая тыражаваная ў свеце (100 млн. дыскаў) і стала адным з культавых сімвалаў калядных святаў у Амерыцы.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -