Эрнан Картэс
З Вікіпедыя.
Фернанда Картэс Манрой Пісара Альтамірана (ісп.: Fernando Cortes Monroy Pizarro Altamirano, * Медэльін, Бадахос 1485 — † Кастыльеха дэ ла Куэста, Севілья 2 снежня 1547), больш вядомы як Фернанда, Эрнанда, Фернан або Эрнан Картэс (ісп.: Hernan Cortes) — іспанскі канкістадор, які заваяваў Мексіку і што знішчыў цывілізацыю ацтэкаў.
Іспанскі канкістадор, які распачаў заваёву ацтэкскай імперыі ад імя імператара Святой Рымскай Імперыі Карла V, у пачатку XVI ст. Картэс быў часткай пакалення іспанскіх канкістадораў, распачалых каланізацыю Лацінскай Амерыкі. Народжаны ў сям'і беднага двараніна, Картэс адправіўся шукаць шчасця ў Новы Свет. Тамака ён адправіўся на востраў Іспаньёлу (ісп.: Hispaniola), а пазней на Кубу, дзе і атрымаў энкамьенду, на кіраванне маленькім мястэчкам. Але доўга Картэс мэрам не быў і ў 1519 годзе, ён стаў капітанам трэцяй экспедыцыі на мацярык. У гэтую экспедыцыю Картэс уклаў амаль усё, што ў яго было. З-за варожасці з губернатарам Кубы, апошні забараніў Картэсу адпраўляцца ў экспедыцыю. Аднак, Картэс праігнараваў загад , бо ўсё было гатова, адплыў на мацярык. Прыбыўшы на мацярык, Картэс скарыстаўся тым, што шматлікія плямёны варагавалі паміж сабой. Таму ён складаў звязы з плямёнамі, якія ваявалі з яго галоўным ворагам, ацтэкамі. Картэс да экспедыцыі ажаніўся на індыянцы Доне Марыі (ісп.: Dona Marina), сталай адначасова яго перакладнікам. Пазней Дона Марыя нарадзіла ад Картэса сына. Губернатар Кубы паслаў атрад эмісараў з загадам арыштаваць Картэса за парушэнне забароны. Аднак, Картэс аказаў супраціў і атрымаў перамогу, пасля чаго напісаў ліст асабіста Карлу V, у якім прасіў узнагароды, а не пакарання за мяцеж. Пасля знішчэння ацтэкскай імперыі, Картэс змяніў імя на ісп.: Marques del Valle de Oaxaca і змяніў званне на ісп.: Viceroy «Намеснік караля». Картэс вярнуўся на радзіму ў Іспанію у 1541 годзе, дзе і памёр натуральнай смерцю, але ў адзіноце.