See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Савецкі раён, Мінск — Вікіпедыя

Савецкі раён, Мінск

З Вікіпедыя.

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў Савецкім раёне Мінска
Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў Савецкім раёне Мінска

Савецкі раён, адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночнай частцы горада паміж вуліцамі Карастаянавай, Крапоткіна, праспектам Машэрава, вуліцамі Казлова, Платонава, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Сурганава, Якуба Коласа, Лагойскім трактам (у сучасных граніцах з 1977). Асноўныя магістралі — праспект Незалежнасці, вуліцы Багдановіча, Якуба Коласа, Веры Харужай, Сурганава (2-е гарадское кольца). Створаны ў 1938 пад назвай Варашылаўскі (адзін з трох старэйшых раёнаў Мінска), у 1961 атрымаў цяперашнюю назву. Плошча: 1,3 тыс. га, у тым ліку больш за 0,5 тыс. га зялёных насаджэнняў. Насельніцтва: 158 тыс. чалавек.

[правіць] Гісторыя

1940 — адкрыццё Мінскага радыёзавода (з 1957 — МПА імя Леніна, з 1992 — ВА «БелВАР», з 1997 ААТ МПЗ).
1945 — утвораны інстытут «Белсельпраект».
1956 — увод першай чаргі Паліграфкамбіната імя Я.Коласа; будуецца завод матэматычных машын (цяпер — завод імя Арджанікідзэ; адкрыццё руху трамваяў па тэрыторыі раёна.
1958 — створана школа міліцыі МУС СССР (цяпер — Акадэмія МУС Беларусі).
1964 — створаны РТІ (цяпер — БДУІР); адкрыты ЦУМ.
1968 — утвораны інстытут «Белкамунпраект».
1974 — заснавана Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі.
1975 — адкрыццё кінатэатра «Кастрычнік».
1980 — адкрыццё крытага Камароўскага рынка і універсама «Рыга».
1981 — увод у дзеянне Цнянскага вадасховішча — першай чаргі Сляпянскай воднай сістэмы.
1983 — адкрыццё адзінай у краіне студэнцкай паліклінікі.
1984 — увод першай лініі метрапалітэна.
1997 — завяршэнне будаўніцтва другой чаргі ЦУМ «Мінск».

[правіць] Эканоміка

На тэрыторыі раёна размяшчаюцца 16 прамысловых прадпрыемстваў, 14 будаўнічых арганізацый, 4 прадпрыемствы транспарту і сувязі, каля 500 гандлёвых прадпрыемстваў (у тым ліку Камароўскі рынак, ЦУМ «Мінск», «Несцерка»).

[правіць] Культурны ўплыў

У Савецкім раёне знаходзяцца Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Акадэмія Міністэрства унутраных спраў, 9 праектных і навукова-даследчых інстытутаў, 5 бібліятэк. Дом друку, Дом прэсы, кінатэатр «Кастрычнік», Белдзяржфілармонія, Палац мастацтваў.

герб Адміністрацыйны падзел горада Мінска сцяг

Заводскі раёнКастрычніцкі раёнЛенінскі раёнМаскоўскі раёнПартызанскі раёнПершамайскі раёнСавецкі раёнФрунзенскі раёнЦэнтральны раён


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -