See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ленінскі раён, Мінск — Вікіпедыя

Ленінскі раён, Мінск

З Вікіпедыя.

Стадыён «Дынама» ў Ленінскім раёне Мінска
Стадыён «Дынама» ў Ленінскім раёне Мінска

Ленінскі раён, адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны па абодвух баках ракі Свіслач, ад праспекта Незалежнасці на поўдзень да МКАД і Чыжоўскага вадасховішча. Створаны ў 1951, у сучасных межах з 1977. Плошча: 2,6 тыс. га. Насельніцтва: 187 тыс. чалавек.

На тэрыторыі раёна размешчаны Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзевяць міністэрстваў, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь, Выканаўчы камітэт СНД.

[правіць] Гісторыя

Забудоўваецца з 1871 у сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай чыгунак. У 1895 тут з'яўляецца чыгуналіцейны завод. Раён насяляўся пераважна рабочымі. Урочышча Сярэбраны Лог (пазней, Сярэбраны Млын) служыла месцам адпачынку гараджан.

У 1908 запускаецца другі чыгуналіцейны завод (сёння гэта адзін з карпусоў Мінскага станкабудаўнічага завода). Працуюць чатыры гарбарныя прадпрыемствы. У раёне размяшчаюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

[правіць] Эканоміка

Сёння ў Ленінскім раёне працуюць 26 прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ «Мотавела», РУП «Мінск Крышталь», ААТ «Элема», ААТ «Камунарка», ААТ «Камволь», РУП «Мінскэнерга».

Доля раёна складае 20% агульнагарадскога вырабу прамысловай прадукцыі.

[правіць] Культурны ўплыў

У Ленінскім раёне размяшчаюцца Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Канцэртная зала «Мінск», Тэатр юнага гледача, Дом афіцэраў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, старыя карпусы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Галоўпаштамт, Стадыён «Дынама».

герб Адміністрацыйны падзел горада Мінска сцяг

Заводскі раёнКастрычніцкі раёнЛенінскі раёнМаскоўскі раёнПартызанскі раёнПершамайскі раёнСавецкі раёнФрунзенскі раёнЦэнтральны раён


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -