See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Рака Друць — Вікіпедыя

Рака Друць

З Вікіпедыя.

ДРУЦЬ — рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Дняпра. Даўжыня 295 км. Вадазбор 5020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 31,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

[правіць] Асноўныя прытокі

Справа: Аслік, Малыш, Даўжанка, Дабрыца. Злева: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза.

[правіць] На рацэ

Гарады: Талачын, Рагачоў. Гарадскія пасёлкі: Круглае, Бялынічы. Вёскі: Друцк. Вадасховішчы: Чыгірынскае. Зоны адпачынку: Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.

[правіць] Агульнае

Пачынаецца за 1 км на захад ад в. Раздольная Талачынскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне Рагачова. Агульная даўжыня рачной сістэмы Друці 2000 км, густата рачной сеткі 0,39 км/км³. Вадазбор у вярхоўі ў межах Аршанскага ўзвышша, на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусця) у паўнаводны перыяд.

Асаблівасці рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54% гадавога сцёку. Веснавы пад'ём узроўню вады інтэнсіўны (7—10 сутак), найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 2,5—2,8 м. Веснавы ледаход каля 3 сутак. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна да ўпадзення р. Крывая невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8— 30 м, да г.п. Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па цячэнні пераважна пад лесам. Левы схіл болып спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма пераважна двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцерынскім, у ніжнім — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі.

Рэчышча каналізаванае на 2 участках у вярхоўі: ад в. Навасёлкі да г. Талачын (7 км) і ад пункта за 0,4 км ніжэй моста на аўтамабільнай дарозе Мінск—Масква да в. Друцк (8,6 км). На астатнім працягу моцна-звілістае, свабодна меандруе, ніжэй упадзення р. Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы з шматлікімі старыцамі і залівамі. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй 30—50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышыней 1—2,5 м (на лукавінах 3—5 м), у вусцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м.

[правіць] Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. –Мн.: БелСЭ, 1986. –599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. –Мн.: БелЭн, 1994.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -