Вёска Друцк
З Вікіпедыя.
Друцк — вёска ў Талачынскім сельсавеце Талачынскага раёну Віцебскай вобласці, на левым беразе р. Друць, недалёка ад дзядзінца колішняга горада Друцка, і на месцы яго пасаду. За 10 км на ПдУ ад Талачына, 134 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, каля шашы Талачын—Круглае (1 км). 328 жыхароў, 73 гаспадаркі (1971).