Правінцыя Квебек
З Вікіпедыя.
КВЕБЕ́К (фр. Québec) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з правінцыяй Ньюфаўндленд і Лабрадор на паўднёвым усходзе, з правінцыяй Нью–Брансвік на усходзе, з ЗША на поўдні і правінцыяй Антарыё на захадзе. Гэта адзіная правінцыя Канады, дзе афіцыйнай мовай з'яўляецца выключна французская.
[правіць] Геаграфія
Тэрыторыя Квебеку складае 1 542 056 кв. км.
Сталіца правінцыі — г. Квебек (нас. 491 тыс.). Найвялікшы горад — Манрэаль (нас. 1.621 тыс.).
[правіць] Дэмаграфія
У 2006 насельніцтва Квебеку складала 7,5 мільёнаў жыхароў.
У 2001 французская мова з'яўлялася роднай у 82% жыхароў Квебека, англійская мова у 8%, італьянская у 5%, арабская у 3%.
Паводле рэлігіі, 90,2% жыхароў Квебеку — хрысціяне, 1,5% — мусульмане, 1,2% — іудзеі. 7,1% не маюць рэлігіі.
[правіць] Урад
Галава квебекскага ураду — Прэм'ер-міністр Жан Шарэ. Ён з'яўляецца лідэрам кіруючай Ліберальнай партыі Квебеку, якая мае найвялікшую колькасць пасадаў (але не бальшыню) у Нацыянальным сходзе правінцыі.
Лейтэнант-губернатар Квебеку — П'ер Дзюшэн, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету ІІ.