See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Планета Уран — Вікіпедыя

Планета Уран

З Вікіпедыя.

Уран, здымак КА "Вояджэр-2" (10.1.1986; натуральныя колеры).
Уран, здымак КА "Вояджэр-2" (10.1.1986; натуральныя колеры).

УРА́Н, планета ў Сонечнай сістэме, 7-я планета паводле адлегласці ад Сонца, адна з 4 планет-газавых гігантаў Сонечнай сістэмы.

Назва паходзіць ад імя бога нябёсаў у старажытна-грэцкай міфалогіі.

Дыяметр: 51117[1] км (4,1 зямных) ; Маса: 14,5 зямных ; Перыяд абарачэння: 17,4 гадз.[2] ; Арбітальны перыяд: 84 г. ; Адлегласць ад Сонца: 19,2 а.а.

Астранамічны знак Урана

Відавочна, планета мае ядро з цвёрдых парод, акружанае вадкай мантыяй з вады, метану і аміяку, акружанае паўвадкай атмасферай з вадароду і гелію. Сярэдняя тэмпература паверхні -218°C.

Дж. Флэмсцід назіраў планету (1690), але палічыў яе зоркай. У. Гершэль адкрыў Уран (13.3.1781), назіраючы яго рух праз сузор’е Блізнят.[3] Вялікі аб’ём візуальнай інфармацыі пра планету быў атрыманы з мімалёту КА "Вояджэр-2" (1986) і працы касмічнага тэлескопа "Хабл".

[правіць] Сістэма Урана

Сістэма Урана з’яўляецца цесна запоўненай, хутказменнай, магчыма нестабільнай дынамічнай сістэмай арбітальных целаў.

У плоскасці экватара планеты абарочваюцца 9 вузкіх, амаль непразрыстых колцаў,[4] яшчэ 2, значна далейшыя і слабейшыя, утвараюць г.зв. "другую сістэму колцаў".[5] Найдалейшае ад планеты колца – рэдкага, блакітнага колеру.

Колькасць і склад спадарожнікаў Урана ўвесь час удакладняюцца. Налічваецца больш за 20 спадарожнікаў,[6] як рэгулярных, так і нерэгулярных. Арбіты унутраных спадарожнікаў прыкметна мяняюцца, нават на працягу дзесяцігоддзяў.

Мяркуецца, што такі стан сістэмы вынікае з гіпатэтычнага сутыкнення з масіўным аб’ектам у мінулым.

[правіць] Адметнасці

Надзвычай вялікі нахіл восі вярчэння (~98°), што азначае, што планета абарочваецца вакол Сонца, практычна "лежачы на баку". Магчымай прычынай гэтага лічыцца тое самае гіпатэтычнае сутыкненне з масіўным аб’ектам.

У выніку нахілу, кожнае з паўшар’яў атрымлівае па 42 гады сонечнага асвятлення і па 42 гады цемры. Гэта, верагодна, спрычыняецца да беспрэцэдэнтных пагодных з’яваў. У атмасферы Ўрана адкрытыя аблокі і доўгатрывалыя буры.[7]



  1. Дадзеныя 1999 г.
  2. Паводле магнітных назіранняў з мімалёту КА "Вояджэр-2" (1986).
  3. Спачатку Гершэль лічыў, што адкрыў новую камету.
  4. Адкрытыя ў 1978.
  5. R/2003 U 1 і R/2003 U 2, адкрытыя ў 2003.
  6. Паводле розных крыніц (2005).
  7. З часам стабільнага трывання парадку месяцаў (2004).

[правіць] Спасылкі


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -