Нармандскія астравы
З Вікіпедыя.
Нармандскія астравы — гурт астравоў, які складаецца з двух вялікіх, Джэрсі і Гернсі, і некалькіх дробных. Архіпелаг знаходзіцца заходней Нармандыі.
Астравы ў складзе двух каронных валадарстваў Джэрсі і Гернсі знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Вялікабрытаніі, але не ўваходзяць у яе склад і не ўваходзяць у ЕС.
Насельніцтва астравоў — больш 150 тыс. чалавек (2003).
Плошча архіпелага 196 км².
Найбуйны горад — Сэнт-Хельер (Сэнт-Элье).
На астравах развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства.