Гернсі
З Вікіпедыя.
Гернсі (Сарнія) — востраў у праліве Ла-Манш, у складзе Нармандскіх астравоў. Другі па велічыні (плошча — 63 км2) сярод Нармандскіх астравоў. Насельніцтва — 65 031 чалавек (ліпень 2004). Сталіца — Сэнт-Піцер-Порт. Афіцыйныя мовы — англійская, французская. Гернсі знаходзіцца пад юрысдыкцыяй брытанскай кароны, але не з'яўляецца часткай Вялікабрытаніі і не ўваходзіць у склад ЕС.
Гернсі мае свой дамен — .gg.